XXVII Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе з 16 па 31 кастрычніка ў Магілёве. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава.
Як расказалі ва ўстанове культуры, сёлета мерапрыемства прысвечана Году міру і стварэння. А тэмай цяперашняга пленэру абрана «Магілёўшчына індустрыяльная».
«Сваё майстэрства прадэманструюць 15 мастакоў з 7 краін: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана, - падзяліліся супрацоўнікі музея. - Нароўні з заслужанымі майстрамі ў пленэры будуць удзельнічаць маладыя мастакі, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў. Упершыню пленэр наведае Народны мастак Рэспублікі Каракалпакстан, акадэмік Акадэміі мастацтваў Узбекістана Байбосінаў Сарсенбай Базарбаевіч».
Мастакі наведаюць значныя гістарычныя і культурныя мясціны Прыдняпроўскага краю. Якім будзе вынік натхнення майстроў - стане вядома падчас іх актыўнай творчай працы.
Па выніках пленэру будзе прадстаўлены выставачны праект з дэманстрацыяй у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава.
Дарэчы, пленэр праводзіцца пры падтрымцы музея штогод з 1996 года і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры або значным падзеям у гісторыі нашай краіны. За гады правядзення пленэру ў ім прынялі ўдзел каля 600 мастакоў з 38 краін свету.
Арганізатарам Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» з'яўляецца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24