Маладзёжны электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Кірмаш будзе арганізаваны на сайце e-vacancy.by, што дасць магчымасць актыўнага дыялога ў рэжыме анлайн суіскальнікаў з наймальнікамі. Гэта дазволіць спрасціць працэс пошуку працы, бо скарыстацца такім варыянтам можна не выходзячы з дому.
Ва ўпраўленні ўдакладнілі, што ў мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра, якія дадуць інфармацыю па актуальных вакансіях, доступ да якіх захаваецца нават пасля заканчэння электроннага кірмашу - з 10.00 да 12.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»