Ініцыятарам сустрэчы «Камунікацыя без межаў: стань лідэрам, за якім пойдуць усе!» выступіла гарадская арганізацыя ГА «БРСМ».
У рамках навучальнага інтэнсіўу «Ключавыя рашэнні» перад моладдзю выступіла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Бабруйскага гарвыканкама Яна Сверж. Удзельнікі даведаліся аб прэстыжы дзяржаўнай службы, парадку паступлення, кваліфікацыйным экзамене і іншых нюансах адказнай прафесіі. Пасля выступу маладыя людзі задалі пытанні і запоўнілі анкеты, у якіх, акрамя асабістых дадзеных, прадставілі свае «партрэты» служачых.
На гэтым праграма не скончылася. Маладыя і перспектыўныя прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Арганізацыя паспяховых мерапрыемстваў», падчас якога прысутныя падзяліліся па групах і паспрабавалі скласці план рэалізацыі ўласнага мерапрыемства. Самыя цікавыя ініцыятывы пайшлі ў далейшую распрацоўку і зусім хутка стануць самастойным праектам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13