Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятную манету «Мікольская царква. Магілёў». Яна стала часткай серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», куды таксама ўвайшлі «Мірскі замак», «Замак Радзівілаў. Нясвіж», «Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель», «Камянецкая вежа», «Сафійскі сабор. Полацк».
Манета наміналам у Br2 і тыражом 25 тыс. штук мае форму круга. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты мае надпіс Беларусь і элементы нацыянальнага арнаменту. Яе памер 23,50 мм у дыяметры. Выраблена з сталі, пакрытай меддзю і латунню (кальцо), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна). Маса – 5,81 г. Манета з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.
Свята-Мікольскі манастыр быў заснаваны ў 1636 годзе праваслаўным мітрапалітам Рэчы Паспалітай Пятром Магілай. Праз трэць стагоддзя на месцы драўляных пабудоў узвялі каменныя, у стылі барока. Галоўны храм манастыра асвячоны ў імя Святога Мікалая. У 1798 годзе побач з Мікольскім храмам была пабудавана «цёплая» (зімовая) царква, асвечаная ў імя Святога Ануфрыя Вялікага. На працягу XVII-XVIII стст. тут выраслі таксама жылыя карпусы, агароджа з брамай, званіца. Усе гэтыя пабудовы сёння ўваходзяць у манастырскі ансамбль, галоўнай дамінантай якога застаецца Мікольская царква.
Самыя раннія фрэскі ў ёй датуюцца канцом XVII стагоддзя. Акрамя таго, адноўлены разьбяны чатырох’ярусны іканастас, выкананы ў тэхніцы беларускай аб’ёмнай разьбы з пазалотай. У храме захоўваецца карціна-абраз Мікалая II-пакутніка, знойдзены ў падвале аднаго з дамоў у Магілёве ў дзень кананізацыі царскай сям’і. Сёння комплекс Свята-Мікольскага жаночага манастыра, адроджанага ў 1991 годзе, занесены ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»