Адукацыйны курс «Як на зямлі зарабіць грошы» стартуе ў Крычаве 22 сакавіка, паведамілі ў бізнэс-інкубатары «Моладзевая сацыяльная служба».
Бясплатныя семінары арганізуюць па праекце ПРААН «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» пры садзейнічанні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта. Яны накіраваны на развіццё патэнцыялу беларускага прадпрымальніцтва і самазанятасці насельніцтва.
Да ўдзелу ў мерапрыемствах 22 і 23 сакавіка запрашаюцца ўладальнікі зямельных участкаў, якія плануюць займацца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і атрымліваць дадатковы прыбытак. Ім акажуць комплексную падтрымку ў рэалізацыі праектаў, прапануюць выразны план дзеянняў, апрабаваныя рашэнні, тэхналогіі і інструменты кіравання.
Дасведчаныя спікеры раскажуць і пакажуць прыклады вырошчвання эканамічна выгадных сельскагаспадарчых культур на сваім зямельным участку, прадставяць працоўную мадэль фермерскай гаспадаркі. Таксама жыхары райцэнтра і раёна азнаёмяцца з прыкладамі ўдалых рашэнняў нестандартных задач, рэалізацыі творчага і прадпрымальніцкага патэнцыялу, атрымаюць кансультацыі экспертаў і ментараў, падрыхтуюць план пасадкі раслін на ўчастку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45