У Бабруйску абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Аляксандру Пракапенку. Пра гэта паведамляецца на сайце гарвыканкама.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе падаюцца да 2 мая 2019 года на адрас 213827 г. Бабруйск, пл. Леніна, 1 кабінет 404 (+375225762239).
Матэрыялы будуць разгледжаны камісіяй на закрытым пасяджэнні не пазней за 16 мая 2019 года.
Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў помніка Аляксандру Пракапенку
Аляксандр Пракапенка нарадзіўся 16 лістапада 1953 года ў Бабруйску. Памёр 29 сакавіка 1989 года. Легендарны беларускі футбаліст, паўабаронца. Выхаванец Бабруйскай ДЮСШ. Гуляў у камандах «Строитель» (Бабруйск, 1970-1972), «Дынама» (Мінск, 1972-80, 1981-83), «Тарпеда» (Мінск, 1984-85), «Днепр» (Магілёў, 1985-86), «Нефтчи» (Баку, 1987).
Чэмпіён СССР у складзе мінскага «Дынама» (1982), бронзавы прызёр чэмпіянату СССР (1983). У чэмпіянатах СССР правёў 168 матчаў, у якіх забіў 52 галы. У складзе «Дынама» (Мінск) правёў 163 гульні (51 гол).
Бронзавы прызёр XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква). У складзе зборнай СССР згуляў 1 матч.
У Бабруйску ў 2015 годзе адкрыты стадыён імя легендарнага форварда.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню