Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».
Падрыхтаваны мастацкія маркіраваныя і немаркіраваныя карткі, маркіраваныя канверты, сувенірная прадукцыя. Выпушчаны 4 паштовыя маркі, на якіх прадстаўлены папулярныя і відовішчныя віды спорту. Колеравая гама марак пераклікаецца з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў – лагатыпам і слоганам «Яркі год, яркі ты».
З дапамогай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для гэтых марак распрацоўваецца спецыяльны сцэнарый. Убачыць яго можна будзе, ужыўшы бясплатны мабільны дадатак Ar Marka Belarus (3D-карцінка з’явіцца пры навядзенні на марку камеры смартфона з запушчаным дадаткам).
Акрамя таго, з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на паштамце Мінска будзе праходзіць спецыяльнае гашэнне.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграе 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве