Балельшчыкі, якія плануюць наведаць спартыўныя мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, могуць набыць квіткі хутка і зручна на сайце minsk2019.ticketpro.by, паведамілі ў прэс-службе фонду гульняў.
Дырэкцыя падрыхтавала спецыяльны відэаролік, у якім падрабязна расказваецца, як можна набыць квіток на розныя спаборніцтвы. Пакупнік выдаткуе мінімум часу, каб набыць квіток на бокс, пляжны футбол, стральбу з лука, каратэ або іншыя віды спорту.
Білеты на маючы адбыцца спартыўны форум можна купіць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш чым 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах.
Акрамя таго, квіткі можна набыць і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць на фірмовым бланку заяўку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by. На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць абсталяваны касы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе