Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст – 2019» пройдзе 2-4 жніўня ў Мсціславе, паведамілі ў райвыканкаме.
Чакаецца, што ў гэтым годзе на мерапрыемства збяруцца гістарычныя клубы Беларусі, Расіі і Украіны. Гасцей чакаюць традыцыйныя рыцарскія турніры і забавы, спаборніцтвы лучнікаў, масавыя бітвы, конныя прадстаўленні і паказальныя выступленні, майстар-класы па сярэднявечных танцах, розныя вогненныя і светлавыя шоу, выступленні музычных этна- і фолк-груп.
Арганізатары распрацоўваюць новыя захапляльныя тэматычныя квэсты для дзяцей і дарослых. Адной з разынак стане конкурс сярэднявечных напояў, у якім змогуць прыняць удзел усе ахвотныя. Канкурсанты павінны будуць прадставіць напоі, вырабленыя па старадаўніх рэцэптах: віно, збітні, розную травяную гарбату. Госці таксама змогуць наведаць выставу «Гульні каралёў», дзе прадстаўлена гісторыя ваеннай справы эпохі Сярэднявечча, і здзейсніць займальную экскурсію ў кармеліцкі касцёл з наведваннем яго таямнічых вежаў і сутарэнняў.
Музычны калектыў, у складзе якога супрацоўнікі і выхаванцы мясцовай школы мастацтваў, прадставіць пастаноўкі ў сярэднявечным стылі, правядзе майстар-класы па старадаўніх танцах і выкананню песень. Свой удзел у форуме ўжо пацвердзілі гурты сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», «Літы талер» і FRAM (Украіна).
Арганізатарам фэсту выступаюць Мсціслаўскі райвыканкам і Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33