Перасовачная фотавыстава «Мой родны кут», прымеркаваная да Года малой радзімы, працуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У фае кінатэатра «Радзіма» размешчана 30 здымкаў. «Гэта работы пераможцаў і лепшыя фотаздымкі ўдзельнікаў конкурсу «Мой родны кут», які праводзіла газета «СБ. Беларусь сегодня» сярод сваіх чытачоў, – удакладнілі суразмоўцы. – Тут прадстаўлены як прафесійныя фатографы, так і аматары. На сваіх здымках яны дзеляцца з гледачамі шчаслівымі момантамі, распавядаюць пра цудоўныя мясціны нашай краіны, пра людзей, якія жывуць у Беларусі».
Наведаць выставу, што пабывала ў многіх гарадах Сінявокай, магілеўчане і госці абласнога цэнтра могуць да 29 ліпеня.
Фота – дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»