Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У праграме прагучаць «Гераічная» сімфонія Людвіга ван Бетховена і кантата «Stabat Mater dolorosa» («Стаяла маці журботная») Карла Джэнкінса. Выканаюць маштабныя творы сімфанічны аркестр і хор капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі.
Канцэрт пачнецца а 18.30 у Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу (вул. Першамайская, 34). Даведкі па тэлефонах: 8 (0222) 64-44-98, 8 (0222) 64-22-43.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць