Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
«Улічваючы, што такія аб'екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ прадастаўлена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам», - адзначылі ў прэс-службе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню