Выстава памяці мастака Уладзіміра Шпартава адкрыецца 15 жніўня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У экспазіцыю, прымеркаваную да 80-годдзя з дня яго нараджэння, увойдуць палотны з фондавай калекцыі музея, паведамілі ва ўстанове культуры.
«Уладзімір Шпартаў працаваў у жанрах пейзажу, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны, – заўважылі суразмоўцы. – У музеі захоўваецца 43 яго працы. На выставе будзе прадстаўлена 13 жывапісных партрэтаў і пейзажаў. Сярод герояў палотнаў – члены сям’і мастака (жонка, дзед, дочкі), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, дыпламат, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі Глеб Крывулін і іншыя».
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі запланавана на 16.00. Уваход на мерапрыемства вольны. Выстава будзе доўжыцца да 26 жніўня. Музей працуе з 11.00 да 19.00, выхадныя: панядзелак, аўторак. Кошты квіткоў: для дарослых – Br 2, для дзяцей – Br 1.
Уладзімір Нічыпаравіч Шпартаў – ураджэнец Лагойска Мінскай вобласці, выпускнік Віцебскага педагагічнага інстытута імя П. М. Машэрава, член БСМ (з 1969 года). Таленавіты мастак шмат гадоў пражыў у Магілёве. Да свайго 80-годдзя (26 верасня) не дажыў крыху больш за год. Уладзіміра Шпартава не стала 2 ліпеня 2018 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»