Традыцыйны «Магілёўскі Мэбелаін марафон» пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Старт будзе дадзены на плошчы Славы. Далей удзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых месцах Магілёва.
Папярэдні марафон сабраў больш за 3 тысячы чалавек. У бягучым годзе арганізатары плануюць правесці яшчэ больш маштабнае свята. Сярод удзельнікаў марафону як прафесійныя спартсмены, так і аматары з усёй Беларусі і краін-суседзяў. Прызы пераможцам складуць да Br 2,5 тыс.
Канцэпцыя Магілёўскага марафону – «Другое дыханне» – характарызуе важнасць клопату аб ключавых складніках здароўя горада і яго жыхароў: чысціні паветра і сілы спартыўнага духу.
Спаборніцтвы пройдуць па трох дыстанцыях: 42 км 195 м; 10 км; 4 км. Акрамя спартыўнага складніка мерапрыемства, удзельнікаў і гасцей чакае насычаная праграма, якая ўключае актывацыі і конкурсы для дарослых і дзяцей, фудкорт, канцэрт і многае іншае.
Усе жадаючыя прыняць удзел у марафоне могуць атрымаць дадатковую інфармацыю і прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце
Mogilevmebelainmarathon.by. 6 кастрычніка рэгістрацыя магчымая на месцы выдачы стартавых нумароў толькі для іншагародніх удзельнікаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, Упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, ЗТАА «Мебелаін».
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Магілёўскі Мебелаін марафон»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню