RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Знаходзіць і распрацоўваць рашэнні праблем вучылі падлеткаў у Магілёве

У рэсурсным цэнтры моладзевых ініцыятыў «Ступені» Магілёва адбыўся першы трэнінг курса па сацыяльным праектаванні, заснаваным на метадалогіі «АПШЫФТ». Пра гэта паведаміла каардынатар праекта па Магілёўскай вобласці Алена Малдаванава.

Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі сацыяльныя інавацыі, даведаліся цікавыя прыклады з практыкі іншых краін, правялі гульню па камандаўтварэнні. Далей маладыя людзі, выкарыстоўваючы тэхналогію «Дрэва праблем» і метад «Персоны», пагрузіліся ў працу над сваёй тэмай для больш глыбокага яе разумення.

«У межах курса каманды падлеткаў пройдуць паэтапнае навучанне метадалогіі «АПШЫФТ», адзначыла Алена Малдаванава. – Вынікам стане распрацоўка і стварэнне прататыпу развязання заяўленай праблемы. Найлепшыя ініцыятывы атрымаюць фінансавую падтрымку ад Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ)».

АПШЫФТ – гэта міжнародная праграма сацыяльных інавацый для падлеткаў і моладзі, якая дазваляе маладым людзям, уключаючы прадстаўнікоў уразлівых груп, выяўляць і распрацоўваць рашэнні праблем для іх супольнасцей. Дзякуючы гэтаму працэсу дзеці набываюць і развіваюць навыкі ХХІ стагоддзя, неабходныя для наступнага працаўладкавання і арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая