У Горках прайшлі абласныя фінальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У Лядовай арэне за пуцёўку на рэспубліканскі этап турніру змагаліся каманды дывізіёна «А» ў малодшай узроставай групе – хлопцы 2003–2005 гадоў нараджэння.
Па выніках спаборніцтваў золата дасталася гульцам Горак, якія і будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць у фінале. Серабро павезлі юныя хакеісты з Бабруйска. Трэцяе месца – у Магілёўскай каманды.
Нагадаем: у дывізіёне «А» ўдзельнічаюць каманды раёнаў і гарадоў, дзе маюцца фізкультурна-спартыўныя збудаванні са штучным лёдам.
Упершыню турнір «Залатая шайба» прайшоў у СССР у зімовым сезоне 1964–1965 гадоў пасля таго, як у газеце «Піянерская праўда» быў апублікаваны заклік «На старт, сябры! Залатая шайба кліча!». Родапачынальнікам спаборніцтваў быў вядомы трэнер Анатоль Тарасаў.
З 1997 года «Залатая шайба» з’яўляецца адным з самых папулярных дзіцяча-юнацкіх спартыўных турніраў Беларусі. Шмат у чым дзякуючы гэтым спаборніцтвам ва ўсіх раёнах краіны дзіцячы хакей атрымаў масавае развіццё. Галоўная ўмова і адметная рыса спаборніцтваў – удзел у турніры выключна дваровых каманд. У той жа час шлях з «Залатой шайбы» у прафесіяналы цалкам магчымы, па выніках спаборніцтваў хлопцы не раз траплялі ў спецыялізаваныя спартыўныя навучальныя ўстановы.
Па матэрыяле bobruisk.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13