Першы ЭкаФэст адбудзецца ў Магілёве 4 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў галерэі Вараб’ёва (пр-т Міру, каля ракі Дубравенкі) з 12.00 да 18.00. Праект рэалізуюць слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Теплица».
Падчас ЭкаФэста плануецца правесці серыю пазнавальных лекцый. Эксперты раскажуць і пакажуць, што такое «ZeroWaste» («Нуль адходаў») і як жыць так, каб гэты дэвіз стаў часткай жыцця. Яны навучаць правільна сартаваць адходы, свядома чытаць этыкеткі касметычных сродкаў, пазбавіцца ад пераспажывання, укараніўшы «капсульных гардэроб» у сваё жыццё і шафу.
Кожны, хто які прыйдзе на мерапрыемства, зможа набыць экашоперы і мяшэчкі для садавіны, арганічныя сродкі для ўборкі дома, натуральную касметыку і многае іншае, што памяншае экалагічны след. Таксама ў галерэі арганізуюць майстар-класы, дзе можна будзе даведацца, як змяніць лад жыцця ў экалагічны бок, мінімізаваць адходы, стварыць «экаагарод», не маючы дачы, чым замяніцьнеэкалагічныя рэчы і ўпакоўкі.
Акрамя гэтага, удзельнікі ЭкаФэста змогуць адпачыць у рэлакс-зоне, паслухаць жывую музыку, абмеркаваць экапрывычкі. Для дзяцей і бацькоў будзе працаваць kid-friendly зона. Арганізатары рыхтуюць мноства іншых актыўнасцяў і сюрпрызаў, у тым ліку розыгрыш каштоўных і экалагічных прызоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС