У Гродне правялі першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005–2006 гадоў нараджэння. Удзел у спаборніцтвах прынялі наймацнейшыя спартсмены з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці 2 залатыя, 5 сярэбраных і 2 бронзавыя медалі. Пераможцамі першынства сталі Ксенія Сляпцова (бег на 300 м з бар’ерамі) і Анастасія Рыбакова (мнагабор’е). Сярэбраныя медалі заваявалі АрсенКотаў (спартыўная хада на 3000 і 5000 м), Уладзіслаў Ягайла (кіданне дыска), Ягор Машкоўскі (кіданне молата), Анатоль Кукрэш (мнагабор’е). Бронзавыя ўзнагароды на рахунку Ульяны Віталёвай (бег на 1500 м з перашкодамі) і Ільі Акіншава (трайны скачок).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню