У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магаблвыканкама.
Як расказалі ва ўпраўленні, трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд з 11 па 14 студзеня 2021 г.
Усяго ў алімпіядах прынялі ўдзел 953 навучэнцы з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
Па выніках абласных алімпіяд пераможцамі стала 420 удзельнікаў. З іх 77 чалавек узнагароджаны дыпломамі I ступені, 119 – II ступені і 224 – III ступені.
Па рашэнні журы 68 удзельнікаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны пахвальным водгукам за выніковы ўдзел.
Традыцыйна самай масавай стала алімпіяда па матэматыцы, удзел у якой прыняло 105 навучэнцаў 8–11 класаў. Больш за 70 вучняў 9–11 класаў сталі ўдзельнікамі алімпіяды па кожным з такіх навучальных прадметаў, як руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, фізіка, інфарматыка, хімія, біялогія, геаграфія.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза