Максім Кароўкін з горада Круглае выйграў спрынт у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер-2021» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія стартавалі ў РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы».
Максім першынстваваў у гонках у юнакоў узроставай групы 2005/2006 г. н. Ён пераадолеў спрынтарскую дыстанцыю за 8 хв., не дапусціўшы пры гэтым ні аднаго промаху. Серабро выйграў мінчанін Валерый Куц (адставанне 5,1 сек., 0 промахаў). Трэцяя пазіцыя ў выніковым пратаколе ў спартсмена Магілёўскай вобласці Мікіты Гарбачова (адставанне 7,5 сек., 0 промахаў).
У дзяўчат узроставай групы 2005/2006 г. н. першынствавала мінчанка Марыя Сашурына, пераадолеўшы спрынтарскую дыстанцыю за 9 хв. 30,5 сек., (без промахаў). Другая пазіцыя ў выніковым пратаколе ў прадстаўніцы Магілёўскай вобласці Паліны Цыбульскай, якая таксама дакладна страляла, але саступіла пераможцы 19,4 сек. Трэцяе месца пакінула за сабой таксама юная спартсменка нашага рэгіёна – Анастасія Котава (адставанне 53,5 сек., 0 промахаў).
У сярэдняй групе таксама вызначыліся прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю. У дзяўчат 2007/2008 г. н. наша Ганна Дабравольская выйграла на дыстанцыі 2,4 км з вынікам 7 хв. Сярод юнакоў Сцяпан Кучаравы (Магілёўская вобласць) паказаў другі вынік 7 хв. (без промахаў).
Дарэчы, у медальным заліку каманд пасля першага дня (па колькасці прызавых месцаў) Магілёўская вобласць займае другое месца 6 (2-2-2).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню