У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама». У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны і Мінска.
Лёгкаатлеты Магілёўскай вобласці заваявалі 13 залатых, 5 сярэбраных, 5 бронзавых узнагарод і занялі другое месца ў агульнакамандным заліку. Чэмпіёнамі краіны сталі Анастасія Родзькіна (спартыўная хадзьба на 5000 і 10000 метраў), Сяргей Платонаў (бег на 1500 і 3000 м), Крысціна Ціманоўская (бег на 60 м), Сяргей Карпаў, Ілона Іванова (бег на 800 м), Кацярына Карнеенка (бег на 1500 м), Вячаслаў Скудны, Таццяна Шабанава (бег на 3000 м з перашкодамі), Ніна Савіна (бег на 3000 м), Уладзіслаў Булахаў (скачок у даўжыню), Максім Несцярэнка (трайны скачок).
У лік 6 найлепшых спартсменаў турніру ўвайшоў Максім Несцярэнка–ён адзначаны прызам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Першае месца ў агульнакамандным заліку ў спартсменаў Брэсцкай вобласці, на трэцім месцы прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13