У Мінску адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена СССР на дыстанцыях 1500 м і 5000 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вядучыя спартсмены з усіх абласцей Беларусі, а таксама Ірана.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 3 залатыя і 4 срэбраныя ўзнагароды. Пераможцамі турніру сталі Ілья Карнавухаў і Кацярына Карнеенка (бег на 1500 м), Ганна Гарадская (скачок у вышыню). Сярэбраныя медалі на рахунку Ягора Хаўратовіча і Анастасіі Шайковай (бег 400 м з бар’ерамі), Сяргея Платонава (бег на 1500 м), Вольгі Анцікян (скачок у даўжыню).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13