Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў у школах у 2021/2022 навучальным годзе. Афіцыйны дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы. Навучэнцы 11-х класаў, як і раней, напішуць пераказ па беларускай або рускай (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову.
Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці – польскай або літоўскай – разам з вучэбнымі прадметамі абавязковым экзаменам з’яўляецца польская або літоўская мова ў пісьмовай форме. Навучэнцам каледжа мастацтваў трэба будзе таксама здаць экзамен па адным з профільных прадметаў – у практычнай форме.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2021 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»