У Ратамцы (Мінская вобласць) прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы і першынство Беларусі па конным спорце (выездцы).
Некалькі ўзнагарод заваявалі прадстаўнікі Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. У камандным першынстве Беларусі па выездцы Ева Аксанюк, Анастасія Ніканорава, Марыя Куляшова занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі каманду Мінскай вобласці.
Ева Аксянюк на кані Ваксайд стала таксама ўладальніцай бронзавай узнагароды ў асабістым першынстве Беларусі ў праграме «Камандны прыз». Яшчэ адну бронзу ў праграме «Сярэдні прыз No1» заваявала Анастасія Янкоўская на кані Ватыкан. Яна стала трэцяй і ў КЮР па праграме «Сярэдні прыз No1» рэспубліканскіх спаборніцтваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ