Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае ўсіх жадаючых 11 снежня на экскурсію-лекцыю «Абраз» (12+).
Падчас правядзення мерапрыемства госці змогуць пазнаёміцца з сакральным жывапісам XIX–XX стст., прадстаўленым у экспазіцыі «Захаваная спадчына». Таксама наведвальнікі ўбачаць узоры народных і кананічных абразоў, мініяцюрныя эмалевыя ўзоры і літыя складанкі.
Акрамя таго, супрацоўнікі музея раскажуць пра асаблівасці іканаграфіі, сімволікі і сюжэтаў, зможаце па вартасці ацаніць аскетычную і строгую прыгажосць канону, самабытнасць народнага вобраза.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: (8 0222) 71-17-49; 62‑24‑25.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць