У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава пройдуць пятыя заняткі «Навагодняй майстэрні». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Так, у нядзелю, 19 снежня майстэрня будзе працаваць з 13:00 да 15:00. Гэтым разам супрацоўнікі музея дапамогуць наведвальнікам стварыць унікальныя зімовыя сняжынкі.
«Кожны дзень набліжае нас да Новага года. Ужо пануе перадсвяточны настрой. Шмат у чым яго ствараюць прыгожыя сняжынкі, якімі ўпрыгожваюць вокны, дзверы, сцены, вешаюць на столі, – дзеляцца суразмоўцы. – Каб у вашым навагоднім дэкоры таксама не было сняжынак-блізнят, а кожная была ўнікальнай і не падобнай на іншых, прыходзьце на наш майстар-клас, эксперыментуйце і крэатыўце разам з намі».
Паводле слоў арганізатараў, удзельнікаў майстар-класа чакаюць дадатковыя каштоўныя падарункі.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: (8 0222) 71-17-49; 62-24‑25.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць