RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

21.09.2020 - 15:48

У Слаўгарадзе прайшоў кірмаш ініцыятыў. Ён адбыўся ў межах праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».

Праект стартаваў у пачатку мінулага года, аб’яднаўшы 5 раёнаў–Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі, Краснапольскі і Клічаўскі. За гэты час было прадстаўлены больш за 170 ініцыятыў. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза сёння яны паспяхова працуюць і гатовы рухацца наперад.

21.09.2020 - 11:49

У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

На выхадныя на дачу, размешчаную ў в. Сураўцава Горацкага раёна, прыехаў 44-гадовы зяць гаспадароў. Мужчына цэлы дзень наводзіў парадак на падворку, а каля 2 гадзін ночы суседзі ўбачылі ў вокнах водбліскі агню і выклікалі ратавальнікаў.

18.09.2020 - 09:59

Лілія і Аляксандр Галабурда жывуць у вёсцы Зароўцы Шклоўскага раёна, выхоўваюць дзесяць дзяцей. Старэйшай дачкі Вользе 18 гадоў, малодшай Крысціне ўсяго два гадкі. А паміж імі нарадзіліся Дзмітрый, Валерыя, Карына, Кацярына, Косця, Ваня, Аня і Максім.

16.09.2020 - 11:49

Вырошчваннем бульбы ў Магілёўскай вобласці займаецца 18 гаспадарак. І ўсе ведаюць, што ўраджай вызначаецца не толькі глебава-кліматычнымі асаблівасцямі, тэхналогіяй і культурай земляробства, але таксама якасцю пасяўнога матэрыялу. На яго вырошчванні і спецыялізуецца Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя ў Дашкаўцы. 

15.09.2020 - 09:36

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў выязную рабочую нараду ў Касцюковічах. Пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага рэгіёна ў 2020 годзе гаварылі 14 верасня на нарадзе ў райвыканкаме.

15.09.2020 - 09:36

Фермер з Круглянскага раёна Анатоль Мачохін ужо амаль паўтара дзясятка гадоў разводзіць коней. Справа гэта цяжкая, але любімая.

Акрамя ўсяго іншага, Анатоль Аляксандравіч займаецца зборам малака ў вяскоўцаў, наладзіў добрую сістэму. Як гаспадар на зямлі, ён ужо натхніў на фермерства людзей з суседніх вёсак.

15.09.2020 - 09:31

Добры ўраджай бульбы збіраюць у Магілёўскай вобласці – каля 170 тысяч тон. Лідарамі вытворчасці бульбы з’яўляецца сялянска-фермерская гаспадарка «Дзіяна» Шклоўскага раёна, Бабруйскі «Гігант» і кіраўскі «Рассвет імя К. П. Арлоўскага».

Пад бульбу ў «Рассвеце» адведзена 300 гектараў. Тут вырошчваюць 5 гатункаў. 2 з іх беларускай селекцыі – «Скарб» і «Брыз», да 3 – імпартнай: «Сільван», «Мелвіс» і «Каралева Ганна». Ураджайнасць – 360 ц/га, ад «Каралевы Ганны» – каля 500.

14.09.2020 - 10:34

На базе ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца адбыўся абласны семінар-вучоба, на якім было разгледжана пытанне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне грамадскага статка.

11.09.2020 - 12:59

Кірмаш «Рэгіянальныя ініцыятывы для развіцця мікрарэгіёнаў» пройдзе 15 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці Слаўгарада, як паведамілі арганізатары.

11.09.2020 - 10:39

У Асіповічах урачыста адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Размясціўся ён на вуліцы Загараднай.

10.09.2020 - 16:42

На заводзе па вытворчасці паліўных пелет Клічаўскага лясгаса за 2 квартал 2020 года вырабілі 1 тыс. т прадукцыі. Пра гэта паведаміла загадчык сектара вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Маргарыта Міцюшава.

10.09.2020 - 15:48

У Асіповічах 11 верасня правядуць велапрабег «За Беларусь!». Мерапрыемства, прымеркаванае да 18-годдзя стварэння БРСМ, пройдзе пад дэвізам «За мірную, квітнеючую родную краіну!», як паведамілі ў райвыканкаме.

Стартуюць удзельнікі велапрабегу ад ФСК «Жамчужына» ў 16.00. Яны наведаюць помнікі вайсковай славы горада.

 

09.09.2020 - 11:59

За цяперашні сезон Глускае райст плануе замарозіць больш за дзве тысячы тон ягад і грыбоў. Іх у насельніцтва закупляюць 14 нарыхтоўчых пунктаў і ўсе крамы раённага спажывецкага таварыства. Некаторая частка прадукцыі паступае на перапрацоўку ў цэх замарозкі на давальніцкіх умовах. Калі гаварыць аб перапрацоўцы ягад, то работнікі цэха пачалі ў гэтым сезоне з замаразкі клубніц.

08.09.2020 - 10:12

– Да нядаўняга часу працавала ў клічаўскай СШ № 1 настаўнікам пачатковых класаў. У мяне 19 гадоў стажу, вышэйшая адукацыя, дзве дадатковыя спецыяльнасці–педагог-псіхолаг і настаўнік інтэграванага класа.

08.09.2020 - 09:55

Новыя тэхналогіі – не дзівацтвы начальства.

Чавускі раён па вытворчасці малака з апошняга месца ў вобласці перамясціўся на сярэднія пазіцыі. За кошт чаго?

У мінулым годзе малочныя надоі ў Чавускім раёне былі самымі нізкімі ў краіне: жывёлаводы недабралі трэць прадукцыі ад узроўню 2018-га. Ад каровы атрымалі ўсяго 2139 кілаграмаў малака–мінус больш за тону. Далей падаць было проста няма куды! Аграменеджарам трэба было прааналізаваць прычыны няўдач і ўзяцца за выпраўленне сітуацыі.

06.09.2020 - 17:46

Алею гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства заклалі сёння ў Бялынічах. Больш за 20 клёнаў высадзілі ў гарадскім парку ганаровыя госці фестывалю.

«Наш парк ужо стаў сапраўднай славутасцю горада. І яго далейшае развіццё, з’яўленне такіх знакавых месцаў, як гэтая алея, яшчэ больш дапоўняць і ўпрыгожаць яго», – сказаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка.

06.09.2020 - 17:35

Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах» адбылося ў райцэнтры.

03.09.2020 - 11:41

Тысяча домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялят да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык – Віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет»..

02.09.2020 - 15:23

Бялынічы вядомыя з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ. 4 кастрычніка 1634 Бялынічам было дадзена Магдэбургскае права і зацверджаны герб, пасля страчаны. У вайне 1812 года Бялынічы вызвалялі ад французаў партызаны Дзяніса Давыдава. 11 верасня 1943 года партызанамі і падпольшчыкамі быў разгромлены нямецкі гарнізон у Бялынічах. 19 снежня 2016 года пасёлак гарадскога тыпу Бялынічы ператвораны ў горад раённага падпарадкавання. У 2020 годзе горад прымае Дзень беларускага пісьменства.

28.08.2020 - 15:46

Традыцыя выклікаць дождж у засушлі­вы перыяд існуе ў некалькіх рэгіёнах Беларусі. Напрыклад, у вёсцы Кра­мянец Лагойскага раёна мясцовыя жанчыны падымаюць калкамі валун, які ласкава называюць Святы камень, Дажбог, Цудатворны камень, Божыя слядкі. А вось у Старым Дзедзіне Клімавіцкага раёна праводзяць свой унікальны абрад.