Архіў навін

Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расазала сёння начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава на нарадзе ў гарадской мэрыі. «Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
Магілёўская СШ № 19 адзначыць 50-годдзе 19 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі. У 14.30 каля школы адбудзецца закладка капсулы часу «Пасланне нашчадкам у будучыню» і адкрыццё памятнага знака «50 гадоў сярэдняй школе № 19». А ў 15.00 у актавай зале пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею. На мерапрыемства запрошаны ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі школы.
Сумеснае пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Магілёўскай вобласці і абласной камісіі па супрацьдзеянні карупцыі адбылося сёння ў аблвыканкаме. Асноўнымі тэмамі дыялогу сталі эфектыўнасць работы праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па барацьбе з карупцыяй у 2019 годзе і меры па паляпшэнні дзейнасці ў названым кірунку.
Кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Рыгор Аляксандравіч Варонін правядзе выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб: – 18 снежня з 10.00 да 12.00 – у Чавускім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80224) 27 89 87, (80224) 27 86 56; – 19 снежня з 10.00 да 12.00 – у Быхаўскім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80223) 17 96 40, (80223) 17 96 99.
Традыцыйныя «Снежаньскія сустрэчы» пройдуць у Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна 16 снежня. Галоўнымі гасцямі вечара стануць прадстаўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра: малады рэжысёр Каміля Хусаінава, артысты Галіна Угначова і Васіль Галец. Падчас мерапрыемства творчы калектыў раскажа аб прэм’ерах і падзеях адыходзячага года, планах і перспектывах тэатра, сваіх асабістых творчых планах і дасягненнях.
Навагодні баль для адораных і таленавітых дзяцей пройдзе ў Бабруйску 14 снежня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Вікторыя Амялюсік. «Навагодні баль для адораных і таленавітых дзяцей стане адным з першых мерапрыемстваў, прымеркаваных да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Гэтым разам ён адбудзецца 14 снежня ў Палацы мастацтваў. Сёлета ўдзельнікамі мерапрыемства стане больш за 130 дзяцей, старэйшых за 15 гадоў», – расказала яна.
У навагоднюю ноч грамадскі транспарт Магілёва будзе працаваць да 6 гадзін раніцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Так, 1 студзеня 2019 года з 00.00 плануецца пусціць грамадскі транспарт па наступных маршрутах: Аўтобусы (да 5.00) № 4 «Вуліца Цярохіна – Праспект Пушкінскі – Вуліца Першамайская – Мікрараён Казіміраўка» (у колькасці 4 адзінкі); № 8 «Сярэдняя школа № 13 – Плошча Арджанікідзэ – Чыгуначны вакзал» (у колькасці 2 адзінкі);
Тэлерадыёкампанія «Магілёў» рыхтуецца да дабрачыннага тэлемарафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Ён пачнецца сёння ў 14.00 і завершыцца ў 20.30. Трансляцыя пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» і «Радыё Магілёў», а таксама ў Інтэрнэце .