Архіў навін

Якасць пітной вады ў студнях, будаўніцтва свінакомплексу і рамонтныя работы ў жылых дамах – з такімі пытаннямі да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца звярнуліся жыхары Магілёўшчыны. Прыём грамадзян прайшоў сёння ў Крычаве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Міністэрства транспарту і камунікацый 26-27 снежня правядзе ў чатырох абласных цэнтрах краіны сустрэчы па пытанні размеркавання, выдачы і выкарыстання двухбаковых / транзітных дазволаў Польшчы, паведамілі ў ведамстве. У прыватнасці, у Магілёве з перавозчыкамі рэгіёна пагутарыць начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Сяргей Дубіна. Дыялог адбудзецца ў 10.00 у актавай зале аўтобуснага парка №1 абласнога цэнтра (Гомельская шаша, 3).
Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння. Святочнае мерапрыемства пачнецца ў Пажарным завулку, д. 6 у 12.30. Гасцей чакаюць гульні, віктарыны, розыгрышы прызоў, роставыя лялькі, Дзед Мароз і Снягурка. Усе жадаючыя змогуць пакаштаваць стравы палявой кухні, а таксама прадукцыю Магілёўскай фабрыкі марожанага і булачна-кандытарскай кампаніі «Домочай». Таксама тут адбудзецца святочны канцэрт, захапляльны флэшмоб.
Фінал конкурсу бізнес-ідэй сярод прадпрымальнікаў Магілёўскага рэгіёна, арганізаваны па праекце Праграмы развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Беларусі «Малыя гарады», адбудзецца сёння ў цэнтры падтрымкі прадпрымальнікаў «Чавускі бізнес-цэнтр», паведамілі ў ПРААН у Беларусі.
Больш за 50 заявак ад Магілёўскай вобласці паступіла для ўдзелу ў праекце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мары спраўджваюцца». У выніку пераможцам стаў Бялыніцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У якасці падарунка выхаванцы ўстановы атрымалі 3-метровую штучную елку, набор навагодніх упрыгожванняў і прысмакі.
Ініцыятыва па ўшанаванні памяці беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна атрымала прэмію беларускага нацыянальнага маладзёжнага савета Rada Аwards 2019. Па выніках галасавання яе назвалі лепшым маладзёжным праектам года ў сферы захавання культурнай спадчыны.
Шорт-трэк з поспехам развіваюць у Лядовым палацы Шклова. Мясцовыя юніёры ўжо перамагалі на этапах кубках свету і Еўропы. Шорт-трэк пачалі развіваць на магілёўскім стадыёне «Тарпеда» ў 1990-х. Але база для гэтага віду спорту з’явілася толькі 3 гады таму. Калі пабудавалі лядовую арэну ў Шклове, вырашылі: трэніравацца тут будуць не толькі хакеісты.
Карціны з Бялыніцкага музея мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі знаходзяцца на рэстаўрацыі ў Мінску.
Абласная прафсаюзная ёлка прайшла 24 снежня ў Палацы культуры вобласці. Гасцямі свята, арганізаванага ў рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», сталі амаль 600 хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожнае дзіця атрымала кілаграмовы салодкі падарунак. Дзеці паўдзельнічалі ў займальным прадстаўленні каля ёлкі, а таксама паглядзелі музычную навагоднюю казку «Чароўны пераплёт». Разам з галоўным героем прадстаўлення Воўкам Пінжаковым юныя гледачы пабывалі ў чароўным царстве, прайшлі праз мноства выпрабаванняў і перамаглі злога чараўніка Шырліна-Мырліна.
Католікі Магілёва адсвяткавалі Каляды.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскай дапамогі. Адпаведная пастанова ведамства №115 ад 9 снежня бягучага года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Аднаразовая дзяржаўная падтрымка можа быць выкарыстана ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку, у тым ліку датэрмінова на платныя медыцынскія паслугі (незалежна ад даты прызначэння). Неабходнасць у гэтым пацвярджаецца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя (УКК).