Архіў навін
У Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту адбылася спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах рэгіёна.
Да канца года ў Магілёўскай вобласці будуць павышаны тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела транспарту і камунікацый Магілёўскага аблвыканкама Васіль Калгін.
«Да канца снежня ў Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. У гарадскіх тралейбусах і аўтобусах ён вырасце на 5 капеек і складзе 60 капеек. Тарыф у прыгарадным транспарце стане вышэйшым на 1 капейку за 1 км праезду», – адзначыў ён.
Міхаіл Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Магілёўскай вобласці ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Міхаіла Русага, Сяргея Рачкова, Анатоля Ісачанку і Наталлю Качанаву членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
БЕЛТА
У рэсурсным цэнтры моладзевых ініцыятыў «Ступені» Магілёва адбыўся першы трэнінг курса па сацыяльным праектаванні, заснаваным на метадалогіі «АПШЫФТ». Пра гэта паведаміла каардынатар праекта па Магілёўскай вобласці Алена Малдаванава.
Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі сацыяльныя інавацыі, даведаліся цікавыя прыклады з практыкі іншых краін, правялі гульню па камандаўтварэнні. Далей маладыя людзі, выкарыстоўваючы тэхналогію «Дрэва праблем» і метад «Персоны», пагрузіліся ў працу над сваёй тэмай для больш глыбокага яе разумення.
Кірмаш інавацыйных распрацовак для машынабудавання адбудзецца ў Бабруйску 12 снежня. Праграма мерапрыемства ўключае правядзенне прэзентацый інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі, дзелавых перагавораў, падпісанне пратаколаў аб супрацоўніцтве, заключэнне дагавораў.
Да ўдзелу ў кірмашы запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных заказчыкаў, галаўных арганізацый-выканаўцаў, распрацоўшчыкаў і вытворцаў навукова-тэхнічнай прадукцыі, бізнесу, суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, іншых зацікаўленых.
У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі».
Усяго на афіцыйны сайт спаборніцтва паступіла звыш 22 тыс. работ. На першым этапе конкурсу пераможцаў паўфіналу ў намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» выбіралі нацыянальныя конкурсныя камісіі дзяржаў-удзельніц.
Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе. Грошы на працы выдзелены з абласнога і гарадскога бюджэтаў.
Ужо скончыўся рамонт каркаса будынка. Замянілі на новыя дах, камунікацыі, вокны, усталявалі ліфты. Мантуецца ацяпляльная сістэма, вядзецца падрыхтоўка да тынкавых прац.
У апошні раз дзіцячая бальніца ў Бабруйску абнаўлялася ў 1980-х. Планы па рэканструкцыі разлічаны на 2 гады, але будаўнікі абяцаюць справіцца раней.
Переводчик