Архіў навін

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сацыялістычная, 90) у 17.00 пачнецца праграма з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці ў падтрымку адзінаццацігадовага бабруйчаніна Сяргея Аляксеева. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.
У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 снежня з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб на Бабруйскім мытным пасту (Бабруйск, вул. 50 г. ВЛКСМ, дом 40).
У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб арганізацыі работы па фізічным выхаванні моладзі, аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, магчымасцях заняткаў у спартыўных гуртках і секцыях, стварэнні умоў для самастойных заняткаў спортам. Таксама грамадзяне маглі пакінуць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”». На працягу чатырох дзён ішла барацьба за 32 камплекты медалёў: у індывідуальных і сінхронных скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе.
«Магілёўхімвалакно» будзе пастаўляць поліэфірную прадукцыю на Балканскі рынак. У Сербію ўжо адпраўленыя першыя тоны канжугейта – так называецца сучаснае поліэфірнае валакно. Яго на прадпрыемстве вырабляюць на першай у свеце прамысловай нямецкай устаноўцы. Кантракт на $ 50 млн. на пастаўку поліэфірнай прадукцыі на рынак балканскіх краін падпісала ААТ «Магілёўхімвалакно» ў межах сербска-беларускага бізнес-форума, які прайшоў на днях у Бялградзе.
Студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадставілі творчы праект «Вектар» у мсціслаўскім Доме рамёстваў. Аўтары работ у сваіх творах выказалі думкі пра сувязь часоў. Мсціслаў стаў дяевятым горадам Беларусі, дзе экспануецца праект. Тэлерадыёкампанія «Магілёў»
Зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх – прыярытэтная задача ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Менавіта таму шмат увагі надаецца нестандартным падыходам прафілактыкі пажараў і навучанню насельніцтва правілам бяспекі. Так, з нядаўніх часоў жыхары аграгарадка Хімы Бабруйскага раёна бачаць герояў мультфільма «Чароўная кніга» не толькі ў тэлевізары, але і на прыпыначным пункце каля мясцовай школы. Мульцяшны бабёр вучыць правільным дзеянням пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – «5 крокаў выратавання».
У галоўных упраўленнях па адукацыі і ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама новыя начальнікі. Сёння старшыня аблвыканкама Леанід Заяц уручыў кіраўнікам пасведчанні.
Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці 9 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 снежня старшыня аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.