Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 64-33-10 ён адкажа на пытанні, якія тычацца дзейнасці Дэпартамента, паслугякія прадстаўляюцца, і іх кошту, а таксама патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах і развіцці службы.
Стартап-школа для навучэнцаў старэйшых класаў школ і гімназій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва. Падчас адукацыйнага мерапрыемства дзецям у цікавай форме раскажуць пра свет бізнесу, дадуць магчымасць атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі ўласных праектаў падчас майстар-класа «Як прэзентаваць бізнес-ідэю» і інтэрактыўнага трэнінгу «Інтэнсіў Crashidea».
У Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца комплекс прэвентыўных мер па папярэджанні пажараў у экасістэмах. Так, сумесна з зацікаўленымі (РАУС, пракуратура, ЖКГ, СЭС, лясгасы, сельвыканкамы, Ахова прыроды, СМІ) праведзена больш за 1,8 тыс.рэйдаў, па выніках якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 23 красавіка дыялогам пакаленняў дае старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі», паведаміла сакратар ЦК ГА «БРСМ» Юлія Зінкевіч.
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Міхайлавіч Каранкевіч 25 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве. Прыём пройдзе з 10.00 да 11.00 у аблвыканкаме (вул. Першамайская, 71, упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама – пакой прыёму грамадзян, асобны ўваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 23 02 55.
Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і сустрэча з творчай групай стужкі пройдуць 23 красавіка ў Магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат». На сустрэчу з гледачамі прыедуць рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Дзмітрый Зайцаў, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Кашпераў, кампазітар, спявак, мастак Алег Арлоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў. Гэта неабходна ў сувязі з павелічэннем пасажыраплыні, паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімір Нікіцін. Па словах суразмоўцы, ужо зацверджаны папярэдні план на праект пашырэння будынка аэрапорта. Гаворка ідзе аб будаўніцтве другой залы вылету на 200 чалавек, у якой прадугледжана таксама зона Duty Free. У секцыі прылёту пасажыраў дадасца прыбудова са стужкай выдачы багажу.
Магілёўская мытня перадала камп’ютары Клічаўскай ДЮСШ. Пра гэта паведамілі ў ведамстве. Тры адзінкі тэхнікі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі аддзелу адукацыі, спорту і турызму мясцовага райвыканкама начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю №2 Магілёўскай мытні – сакратар абласнога аддзялення ГА «Беларускі цяжкаатлетычны саюз» Дзмітрый Ерамейчык і старшыня ГА «Беларускі цяжкаатлетычны саюз» Міхаіл Рабікоўскі.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць быць назначаны на вясенняй сесіі парламента ў 2020 годзе, расказала ў эфіры тэлеканала СТБ старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце з 1 мая бягучага года прадугледжвае рост прыкладна на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. «Як у міністэрства, у нас шматвектарны напрамак работы. Перш за ўсё гэта ўзровень заработнай платы, дастойныя рабочыя месцы. Другі напрамак - людзі пажылога ўзросту: узровень іх жыцця і інш.», - сказала Ірына Касцевіч.
Беларусь самастойна вызначае свой унутраны і знешнепалітычны парадак дня, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. «Беларусь свой знешнепалітычны і ўнутраны парадак дня вызначае сама. Усе рашэнні ў нашай краіне вызначаюцца ў Мінску, а не ў Бруселі і Маскве, - падкрэсліў Ігар Марзалюк. - Пры гэтым Беларусь - краіна ў цэнтры Еўропы, якая хоча мець нармальныя саюзніцкія адносіны з Расіяй, Кітаем і са ўсім светам».
У дзень рэспубліканскага суботніка – 20 красавіка – больш за 300 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел у работах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і на працоўных месцах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Сярэдняя школа ў мікрараёне «Казіміраўка» Магілёва адкрые дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміў сёння ў час працы на суботніку старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Будаўнічая пляцоўка новай СШ стала адным з асноўных аб’ектаў рэспубліканскага суботніка ў горадзе на Дняпры.
У Беларусі вялікая ўвага надаецца эстэтычнаму развіццю і выхаванню падрастаючага пакалення. Па выніках сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з таленавітай моладдзю 20 сакавіка 2018 года забеспячэнне музычнымі інструментамі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры было ўзята на асаблівы кантроль. У межах Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» за кошт рэспубліканскага бюджэту ў Шклоўскі раён пад поўную патрэбу было выдзелена 7 інструментаў піяніна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
3 мая 2019 года (пятніца) 10.00 Святочнае мерапрыемства «Помнит мир спасённый…» Моладзевы велапрабег па месцах баявой славы «Сонца Перамогі!»(г. Магілёў – в. Сухары) адкрытая пляцоўка каля корпуса №1 УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» 4 мая 2019 года (субота) 13.00 Спартыўнае свята «Спорт. Маладосць. Здароўе» стадыён ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Магілёва»
28 красавіка 2019 г. (нядзеля) 14.00 Спартыўнае свята «Вясёлы Першамай» адкрытая пляцоўка ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» 1 мая 2019 г. (серада) 10.00 Мітынг, прысвечаны 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі і святу Працы – 1 Мая. Святочнае шэсце «Парад прафесій» пл. Леніна
Міністэрства аховы здароўя змяніла графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Бальнічныя арганізацыі 1, 7, 9 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 4, 11 мая - суботнім графіку, 5 мая - выхаднога дня, 6, 8, 10 мая - рабочага дня. Работа амбулаторна-паліклінічных, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, арганізацый пералівання крыві, медтэхнікі, аптэк 1, 7, 9 мая будзе арганізавана па графіку святочнага дня, 4, 10, 11 мая - рабочага дня, 5 мая - выхаднога дня, 6, 8 мая - суботнім графіку.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. На мерапрыемства, якое традыцыйна пройдзе ў Авальнай зале Дома ўрада, запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
У ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (МАРР) пачаў сваю дзейнасць інтэграваны спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з Германіі Віктар Гусеў. Ён прыехаў у абласны цэнтр на два гады ў межах двухбаковага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і Айзенаха.
Магілёўскі школьнік Уладзімір Грабараў стаў пераможцам XXIII беларускага моладзевага конкурсу твораў эпісталярнага жанру, паведамілі ў РУП «Белпошта». У гэтым годзе вучні пісалі сачыненне пра свайго героя. Праца вучня сярэдняй школы №18 Магілёва Уладзіміра Грабарава прызнана найлепшай і прадставіць Беларусь на 48-м Міжнародным моладзевым конкурсе твораў эпісталярнага жанру 2019 года ў горадзе Бёрн (Швейцарыя).
«А гады ляцяць, нашы гады як птушкі…» – спяваецца ў вядомай песні. З часам мяняюцца і населеныя пункты. Але ў кожным ёсць нешта непаўторнае і асаблівае: самабытнасць, традыцыі і звычаі. У нашым сённяшнім аглядзе – аграгарадок Александрыя.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе 20 красавіка. Ён прымеркаваны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і абвяшчэння 2019 года Годам малой радзімы.
У Магілёве ў сувязі з правядзеннем 20 красавіка рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў графік працы грамадскага транспарту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Магілёўскага гарвыканкама. Аўтобусы № № 38, 39, 40 будуць курсіраваць па графіку будняга дня. Астатнія аўтобусы выйдуць на маршруты па графіку выхаднога дня. Дадатковыя адзінкі транспарту выдзеляць на аўтобусныя маршруты № 4, 24 – па тры машыны, № № 9, 10 – па дзве, № № 11, 20, 30 – па адной. Акрамя таго, на рэйсы ў ранішнія гадзіны «пік» выйдуць аўтобусы № № 15, 17, 43.
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год. Пераможцаў спаборніцтва ўзнагародзяць падчас чарговай адзінаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбудзецца 24 красавіка.
Экскурсійныя туры ў Мінск з наведваннем спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па пэўных відах спорту прапануюць дзецям і заўзятарам з рэгіёнаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтркурорт» Алег Міхайлаў падчас выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.
У Магілёве сёння стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Першым блокам, над якім працавалі эксперты, сталі эканоміка, малы і сярэдні бізнес.
Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у аграгарадку Гарадзішча Шклоўскага раёна правёў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы. Ён выслухаў амаль 20 пытанняў не толькі ад жыхароў Шклоўскай зямлі – прыехалі людзі з Магілёва і Дрыбінскага раёна.