Архіў навін

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года нумар 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Міжнародны экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў адкрыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, а Міхаіл Русы будзе накіраваны на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці. Адпаведныя рашэнні прыняты сёння Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам па выніках сустрэчы з імі. Чакаецца, што гэтыя рашэнні будуць фармалізаваны ў бліжэйшы час.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмацніла кантроль за сельгастэхнікай. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
Каманда БДСГА стала пераможцай абласнога конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня». Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 сакавіка 2019 года нумар 212/5 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым-партале.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 красавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кароцін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Одиннадцатиклассник средней школы №18 Могилева Даниил Шаройкин завоевал золотую медаль X Международного фестиваля инженерной науки и техники I-FEST 2019, который проходил 21-29 марта в Монастире (Тунис).
За студзень-люты 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br73 млн., або 38,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці. У параўнанні з мінулым годам дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічыліся на 14%, або на Br9 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 13,7% (Br7,4 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 15,7% (Br1,6 млн.).
Сусветны дзень інфармавання аб аўтызме, які з 2007 года адзначаецца ва ўсім свеце 2 красавіка, у Магілёве падтрымаюць акцыяй «Адкрытае сэрца». Яна адбудзецца ў 11.00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці». Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі да праблем, з якімі сутыкаюцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Дарэчы, у нашай вобласці такіх сем’яў 98.
Разведвальная пошукавая экспедыцыя адбылася на рацэ Проня ў Чавускім раёне. Пошукавікі клуба «Віккру» працавалі каля вёсак Скварск, Кузьмінічы і Ужжарь на месцах баёў 290-й, 330-й, 369-й і 385-й стралковых дывізій Чырвонай Арміі ў лістападзе 1943-сакавіку 1944 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
За 2018 год плацельшчыкі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br151,8 млн. падаткаў і непадатковых плацяжоў, або 12,7% усіх паступленняў. Да ўзроўню мінулага года дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічылася на 17,1%, або на Br22,2 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці. На 1 студзеня 2019 года ў дадзенай мясцовасці знаходзілася 55,4 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 1,5 тыс. – арганізацыі, 2,1 тыс. – індывідуальныя прадпрымальнікі, 51,8 тыс. – фізічныя асобы.
Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічылася да Br16,9. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 сакавіка 2019 года №197.
Каля тысячы лісцяных дрэў на працягу тыдня высадзяць для стварэння загараджальнай зялёнай зоны на тэрыторыі прылеглай да ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА«Омск Карбон Магілёў». У мерапрыемстве бяруць удзел адміністрацыя СЭЗ «Магілёў», гарадская арганізацыя ГА БРСМ, работнікі Вільчыцкага лясніцтва і названых прадпрыемстваў.
Магілёўская вобласць і Латвія будуць развіваць новыя кірункі супрацоўніцтва. Пра гэта дамовіліся сёння ў час сустрэчы ў Магілёве першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін і прадстаўнікі Сейма Латвійскай Рэспублікі.
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 5 пажараў у Асіповічах, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім і Магілёўскім раёне, 11 разоў ратавальнікі выязджалі натушэнне сухой расліннасці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-люты 2019 года паступіла Br189,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 10,9%, або на Br18,6 млн., паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы складаюць паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br48 млн. (25,3%), падаходнага падатку – Br70,4 млн. (37,2%), акцызаў – Br15,5 млн. (8,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,9 млн. (6,8%).
У Магілёве 4 красавіка правядуць тэмпературныя выпрабаванні цеплавых сетак. У сувязі з гэтым магчымыя парушэнні працы сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння, паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга». Выпрабаванні пройдуць у раёне вуліц: Сіманава, Куцепава, Габраўская, Астроўскага, Пушкінская, Фаціна, Златавустаўскага, Грышына, 30 гадоў Перамогі, Крупскай (па жылым доме №103), Ленінская, Піянерская, Першамайская, Дзяржынскага, праспектаў Шміта, Дзімітрава, Віцебскі, Міра (да гасцініцы «Магілёў»), мікрараёна «Юбілейны», пасёлка «Усход».
Працоўная акцыя па пасадцы дрэў на ўчастку СЭЗ «Магілёў» №4 адбудзецца 30 сакавіка з 10.00 да 14.00. Азеляненне ўказанай тэрыторыі ў перспектыве акажа станоўчае ўздзеянне на экасістэму паўднёвага раёна абласнога цэнтра. Падчас акцыі, якая стане часткай агульнарэспубліканскага праекта «За справу!», уздоўж Гомельскай шашы і прылеглых да прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны (ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА «Омск Карбон Магілёў») тэрыторыях высадзяць лісцяныя пароды дрэў вышынёй больш за 2 м.
Адкрыты фестываль Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest пройдзе 29-30 сакавіка ў СШ № 23 горада на Дняпры. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці Цімур Кажэгулаў.
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобныя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 118 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі", які 28 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Матэрыяльная дапамога ў памеры Br2 тыс. будзе аказана Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеней, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Абласны двухдзённы семінар для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на пасады намеснікаў старшыняў гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў у гарадах па сацыяльных пытаннях, начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелаў (сектараў) ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, праходзіць у Магілёве.
У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Дагавор аб творчым супрацоўніцтве на пяць гадоў падпісалі Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў і Тульскі каледж мастацтваў імя А. С. Даргамыжскага. Свае подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі ўстаноў адукацыі Аляксандр Курсакоў і Вячаслаў Зюкін. Пацвярджэнне пагаднення адбылося падчас візіту нашай дэлегацыі ў расійскі горад.
У Магілёўскай вобласці стартавала Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемствы працягнуцца да 5 красавіка і будуць накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму як падчас вясновых канікул, так і ў пачатку новай навучальнай чвэрці.
Мерапрыемствы па прафілактыцы, выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу праводзіць УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.
Рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш «Шклоўскі кірмаш» пройдзе 10-12 красавіка ў Доме культуры райцэнтра (вуліца Савецкая, д. 2). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП. «Наведвальнікам кірмашу даецца магчымасць як пазнаёміцца з новымі гандлёвымі маркамі, так і купіць тавары вядомых брэндаў. Плануецца, што «кірмаш» парадуе сезоннымі зніжкамі, акцыямі і дэгустацыямі», – адзначылі суразмоўцы.
Да 100-годдзя з дня ўтварэння адкрылі памятны знак у Магілёўскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце. Сімвалічную стужку падчас урачыстага мерапрыемства перарэзалі начальнік Магілёўскага АУСТ падпалкоўнік міліцыі Святаслаў Нячаеў і старшыня абласнога Савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак.
Уральскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор з 26 сакавіка па 2 красавіка робіць гастрольны тур па гарадах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі. Гастролі калектыву праводзяцца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2018 года ў Магілёве на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Выступленні праслаўленага хору арганізаваны ў Мазыры, Светлагорску, Маладзечне, Крычаве, Асіповічах, Касцюковічах, Наваполацку і Магілёве.
Звання «Падзея форума», паводле версіі прафесійных крытыкаў, на ўрачыстым закрыцці XIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt. кантакт» удастоены спектакль «Кандыд, або Аптымізм» Магілёўскага абласнога тэатра лялек.