Архіў навін
Журналіст інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Найлепшы аглядальнік» Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара». Вынікі творчага спаборніцтва падвялі ў Мінску.
Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая, паведамляецца на сайце "Белпошты".
Пенсія і дапамогі за 7 мая пачнуць выплачваць з 4 мая ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны. Выплата пенсій за 9 мая пачнецца ў АПС Мінска з 4 мая, у астатніх АПС - 8 мая.
7 і 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС.
Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў cаll-цэнтры "Белпошты" па нумары 154. Рэжым работы call-цэнтра: панядзелак-пятніца - з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля - з 9.00 да 17.00, 7 і 9 мая - з 9.00 да 17.00.
У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі. Парадак яе фарміравання і вядзення вызначыла Міністэрства адукацыі сваёй пастановай ад 16 красавіка 2019 года нумар 36. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
База даных тых, хто навучаецца, - дзяржаўны інфармацыйны рэсурс. Ён ствараецца для рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці і фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Вядомы асілак з Бабруйска Вячаслаў Харанека ўстанавіў 160-ы рэкорд у кар’еры. Адбылося гэта сёння ў час XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-сакавік 2019 года паступіла Br 289,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 5,7%, або на Br 15,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 105 млн. (36,3%), падатку на дабаўленую вартасць – Br 51,8 млн. (17,9%), акцызаў – Br 21,7 млн. (7,5%), падатку на нерухомасць – Br 20,4 (7%).
Рашэннямі выканаўчых камітэтаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці вызначана 51 месца адпачынку з арганізацыяй купання. Аздараўленне і купанне насельніцтва вобласці будзе таксама весціся ў 11 ведамасных месцах адпачынку (7 з іх належаць аздараўленчым лагерам і 4 – арганізацыям і арандатарам месцаў адпачынку ля вады), паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Мікалай Маісееў.
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Такой магчымасцю ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 164, якім комплексна ўрэгуляваны пытанні правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.
У фінале 13-га сезона рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, які адбудзецца 16 мая, за прызавы фонд у Br 75 тыс. пазмагаецца 15 праектаў. У іх ліку «Глуша Адамовіча», які прадугледжвае стварэнне турыстычнай інфраструктуры, брэнда для пасёлка Глуша Бабруйскага раёна.
XXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» адкрыецца 18 мая ў Магілёве. У маштабным свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій, паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая. Ужо не першы год дзясяткі жыхароў горада на Бярэзіне адзначаюць свята за рулём тэматычна аформленых аўтамабіляў.
Стартуе аўтапрабег на задняй паркоўцы «Бабруйск-Арэны» (вул. Апермана). Далей калона пройдзе ад вуліцы Карбышава да «Кургана Славы» ў в. Сычкава. Тут бабруйчане разгорнуць самы вялікі сцяг Беларусі ў Магілёўскай вобласці, ускладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу, запусцяць у неба паветраныя шары. Пасля калона адправіцца ў горад і даедзе да помніка воінам-вызваліцелям.
Новы рэнтгенаўскі тамограф запушчаны ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Апарат коштам амаль Br 1,3 млн. набыты за сродкі Міністэрства аховы здароўя. Памяшканне для яго ўстаноўкі рамантавалі спецыялісты міжраённага домабудаўнічага камбіната.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў уручыла прэміі ў галіне працы.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, развіццё сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, прамысловасці, журналістыкі і нацыянальнага тэлебачання, значныя дасягненні ў сферах адукацыі, культуры, мастацтва і спорту прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод.
У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах, стартуе ўступная кампанія.
Зарэгістравацца на ЦТ можна па 1 чэрвеня ўключна. Раней Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік ВНУ і каледжаў у кожнай вобласці і Мінску, дзе гэта можна зрабіць. Пункты рэгістрацыі (у гэтых жа ўстановах адукацыі затым пройдзе і само тэсціраванне) будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). У час майскіх свят рэгістрацыя праводзіцца 6 мая.
У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Гэтага гонару ўдастоены 24 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі па выніках працы ў 2018 годзе высокіх вынікаў, 15 лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны», чатыры пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
У гэтым годзе 1 Мая прафсаюзы Беларусі святкуюць 115-годдзе. Гэта значная для грамадскай арганізацыі дата, адзначаная яркімі падзеямі і добрымі справамі. Больш чым за 100-гадовую гісторыю прафсаюзы прайшлі каласальны шлях развіцця, які сёння дазволіў ім стаць адной з самых магутных і масавых грамадскіх арганізацый у краіне.
Адзіныя дні зніжак, прысвечаныя Дню працы і Дню Перамогі, чакаюць жыхароў і гасцей Магілёўскай вобласці 1 і 9 мая. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Больш чым у 400 рознічных гандлёвых аб’ектах рэгіёна пакупнікам прапануюць скідкі ад 10% да 50% на асобны асартымент нехарчовых тавараў. Так, ААТ «Магазін “Юбілейны”» парадуе магілёўскіх пакупнікоў 20% зніжэннем коштаў, а ААТ «Белгасгандаль-1М» – зніжкамі ад 18% да 40%.
Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» пройдзе 5 мая ў абласным цэнтры. Традыцыйнае спартыўна-масавае мерапрыемства адкрые новы веласезон, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Мастацкі калектыў Паўночнага тэатра оперы Куньцюй прадставіць у горадзе на Дняпры п’есу «Півоневая альтанка». Гастрольны паказ, арганізаваны Кітайскім культурным цэнтрам Мінска, адбудзецца 13 чэрвеня ў 18.30 на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Опера будзе ісці на кітайскай мове з рускімі субтытрамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ нумар 160 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 59 пераможцаў спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці.
«Белтэлекам» 9 мая традыцыйна прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі.
Бясплатныя размовы прадастаўляюцца аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб (поўны спіс размешчаны на сайце «Белтэлекама»).
На ХХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі» будзе прадстаўлена больш за 50 экспанентаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
У Магілёўскай вобласці вызначыліся з планамі на гэты год па паляпшэнні якасці пітнога водазабеспячэння. У рэгіёне пабудуюць дзясяткі новых станцый абезжалезвання ў сельскай мясцовасці і райцэнтрах. На гэтыя мэты прадугледжана Br 9,5 млн. Зараз рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю, паведаміў начальнік аддзела інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Віктар Кішкель.
Крэатыўныя праекты рэалізуюць у Магілёве выпускнікі чацвёртага сезона школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
Адна з задумак –«Гарадок»– не ўнікальная ў сваім родзе, але будзе цікавая для жыхароў абласнога цэнтра. Яе сутнасць – стварэнне ў цэнтры Магілёва інтэрактыўнай гульнявой пляцоўкі. Тут усе жадаючыя змогуць пагуляць у настольны тэніс, дваровыя гульні (класікі, твістар і інш.), патанцаваць на асфальце і пачытаць цікавую кнігу.
Нацыянальны банк з 29 красавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
У магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы манастыр вернуты выкрадзены абраз ХІХ стагоддзя. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
«Аўтары дзённікаў кантынентальнага форуму «Игры.by» Станіслаў Ліпскі і Андрэй Казлоў адправяцца ў цэнтр Рыма, каб разам са знакамітымі спартсменамі даць старт эстафеце агню ва ўнікальным музеі «Алтар свету». Запаляць факел нашы алімпійскія чэмпіёны, імёны якіх 3 мая першымі даведаюцца гледачы“Беларусь 1”», – расказалі ў прэс-службе.
Забарону на наведванне лясоў увялі ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.
Переводчик