Архіў навін

У азнаменаванне пачатку будаўніцтва кардыяхірургічнага корпуса Магілёўскай абласной бальніцы заклалі капсулу з пасланнем будучым пакаленням у першы камень падмурка. Ускрыць яе плануюць 30 сакавіка 2071 года ў гонар 100-годдзя бальніцы.
У Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры да 2022 года плануюць пабудаваць новы радыялагічны корпус. Ён стане трэцім па ліку ва ўстанове аховы здароўя і дазволіць павялічыць колькасць ложка-месцаў да 420. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач анкадыспансера Антон Лысаў, які прымаў удзел у абласным медыцынскім савеце, што прайшоў сёння ў горадзе на Дняпры.
Інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва будзе абслугоўваць дзяцей і дарослых. Тут таксама размесціцца падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта расказала галоўны ўрач Магілёўскай паліклінікі № 3 Святлана Шупікава.
Галоўным рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» прызначана Ірына Петрусевіч. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы майстра пяці апошніх гадоў яго творчай дзейнасці: гарадскія і сельскія зімовыя пейзажы, макраздымкі фактур снегу і лёду, жанравыя сцэны. «Заснежаныя прасторы, свежасць марозных дзён на фота пацешаць гледача, які стаміўся ад няпэўнасці анамальнай зімы», – падкрэслілі суразмоўцы.
Аўтапарк Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніўся 12 новымі службовымі аўтамабілямі. Цырымонія ўручэння ключоў ад машын кіраўнікам падраздзяленняў адбылася 20 студзеня.