Архіў навін
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена 13 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прадстаўнікам арганізацый Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва. У ліку ўзнагароджаных–начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Ляневіч.
Прадстаўнікі ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» і нямецкай кампаніі AntonOhlertGmbH&Co ў канцы 2019 года падпісалі кантракт на выраб і пастаўку могульнай лініі для вытворчасці жавальнага мармеладу ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. Свой подпіс у пакеце дакументаў з боку «Чырвонага харчавіка» паставіў кіраўнік ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» Віталь Філонаў. Беларускі бок ужо зрабіў першы фінансавы плацёж, паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.
У Магілёве будуць добраўпарадкоўваць раён ракі Дубравенкі. Праект уключаны ў праграму гарадскога і абласнога бюджэтаў.
Тут плануецца прывесці ў парадак каля 10 га тэрыторыі, пакласці каля 5 тыс. кв. м тратуарнай пліткі, высадзіць каля 500 дрэў. З’явяцца таксама альтанкі і фантаны. Акрамя таго, ёсць намеры пабудаваць прычал і вялікую лесвіцу ў раёне пл. Арджанікідзэ–вул. Чалюскінцаў.
Больш за 500 удзельнікаў збярэ XV абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК, якая пройдзе ў аграгарадку Усход Магілёўскага раёна 24–25 студзеня. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Падведзены вынікі конкурсу «СуперДоктар–2019». Акрамя абсалютнага пераможцы, арганізатары спаборніцтвы вызначылі лідараў у кожным рэгіёне краіны. У Магілёўскай вобласці найбольшую колькасць водгукаў удзячных пацыентаў–81–набрала педыятр Кацярына Маргунова з Клічава.
Переводчик