Архіў навін

Пераможцам трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стаў 431 навучэнец Прыдняпроўскага краю, або 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 74 чалавекі, II-й – 125 і III-й – 232, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве на базе абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікамі спаборніцтва стане 15 канкурсантаў. Гэта пераможцы адборачнага і прамежкавага этапаў. У апошнім спаборнічала 25 спецыялістаў. Яны дэманстравалі відэазаняткі з навучэнцамі аб’яднання па інтарэсах і іх план-канспект, падавалі метадычную распрацоўку і відэаматэрыялы майстар-класа па кірунку дзейнасці, матэрыялы з вопыту работы.
Галоўная мэта працы Дзяржаўтаінспекцыі – захаваць жыцці людзей. На гэта звярнуў увагу начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вячаслаў Крылоў, падводзячы сёння вынікі дзейнасці падначаленай службы за 2019 год.
Больш за 300 удзельнікаў, якія прадстаўлялі 24 каманды працоўных калектываў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прынялі ўдзел у XIV зімовай спартакіядзе Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спартыўнай падзеі, якая прайшла на базе спарткомплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, прыняла ўдзел намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Марачкава.
Першая беларуская гародніна з’явіцца на прылаўках у канцы зімы – пачатку вясны. Да гэтага часу ў цяпліцах гаспадарак Магілёўскай вобласці паспеюць агуркі і таматы. У «не сезон» імпартная гародніна для нашых шырот вельмі дарэчы. Але і беларускія аграномы не стаяць на месцы. Дзякуючы сучасным метадам і тэхналогіям, ураджай у айчынных цяпліцах з’яўляецца ўсё раней. Так, першыя агуркі ў кіраўскім «Рассвеце» паспеюць бліжэй да вясны, а ў аграфірме «Кадзіна» ўраджай плануюць сабраць у сярэдзіне лютага, неўзабаве пасля гэтага паспеюць і таматы.
Беларусы з'ядноўваюцца дзякуючы таму, што адчуваюць сябе грамадзянамі незалежнай краіны. Аб гэтым 26 студзеня ў праграме «Контуры» на АНТ заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 лютага першы намеснік старшыні аблвыканкама – Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.