Архіў навін

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава сёння праводзіць сустрэчу з дэпутацкім актывам Магілёўскай вобласці. Нарада з удзелам кіраўнікоў гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў праходзіць у аблвыканкаме.
За 2019 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 305,3 млн. У параўнанні з 2018-м даходы бюджэту павялічыліся на 9,4%, або Br112,3 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Значную долю паступленняў прынеслі бюджэту падаходны падатак – 35,5% (Br463,9 млн.), падатак на дабаўленую вартасць – 12,5% (Br162,6 млн.), падатак на прыбытак – 10,1% (Br131,4 млн.), акцызы – 7,2% (Br93,9 млн.). Аб’ёмы плацяжоў па падатку на нерухомасць склалі 5,9%, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – 4,2%.