Архіў навін
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 4016 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 328,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 158,9 тыс. кв. м, або 48,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 124,1 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 73,5 тыс. кв. м жылля, або 22,4% ад агульнага ўводу па рэгіёне.
У Магілёўскім інстытуце МУС навучаюць мове жэстаў. Многім супрацоўнікам не раз даводзілася аказваць дапамогу людзям з парушэннямі слыху або дапытваць іх. Часам у такіх выпадках звяртаюцца да дапамогі сурдаперакладчыкаў, але іх не хапае – прыкладна па два ў кожным рэгіёне краіны.
Моўны курс працягваецца чатыры дні. Спачатку тэорыя: вывучаюць асаблівасці псіхалогіі і паводзін людзей, якія слаба чуюць. Затым пачынаецца практыка – дактыльны алфавіт і нацыянальная мова жэстаў –калі адным рухам можна растлумачыць цэлую фразу.
Магілёўская каманда КВЗ «Доктар Хаус» згуляе ў вышэйшай лізе КВЗ. Першая 1/8 фіналу з удзелам нашых хлопцаў адбудзецца 12 лютага. Пра гэта стала вядома пасля аб’яўлення вынікаў міжнароднага фестывалю «КиВиН–2020».
Падчас падрыхтоўкі да XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Міністэрства культуры праводзіць адбор прадстаўнікоў Беларусі на ўдзел у XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе.
Нядаўна ў Маладзёжным тэатры эстрады адбыўся другі этап адборачных тураў: экспертныя групы праглядалі прадстаўленыя прэтэндэнтамі відэаматэрыялы. У выніку вызначана 10 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору. У іх ліку тры артысты з Магілёва –Арына Пехцерава, Дзмітрый Пухоўскі, Ульяна Цішчанка.
Унікальныя для Беларусі аперацыі на пазваночніку праводзяць віцебскія хірургі. Алгарытмы лячэння медыкі распрацавалі сумесна з калегамі з медуніверсітэта. Упершыню ў краіне віцябляне сталі выкарыстоўваць у пасляаперацыйны перыяд дадатковую стабілізацыйную сістэму, якая фіксуе пазваночнік і скарачае на трэць тэрміны рэабілітацыі.
Удзельнікаў інтэрнацыянальнага «Зорнага паходу», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прымае Асіповіцкі раён. Зводны атрад Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ўжо прыбыў у наш рэгіён.
«У Новы год па “Добрай дарозе!”» – дэвіз чарговага Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, які пройдзе па ўсёй рэспубліцы 31 студзеня і будзе накіраваны на прапаганду захавання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёве 1 лютага адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія». Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў межах сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
У дварах дамоў 74 і 78 на праспекце Будаўнікоў вядзецца будаўніцтва хакейнай каробкі, якую ўзводзяць па ініцыятыве мясцовых жыхароў з удзелам сямі бабруйскіх спажывецкіх жыллёва-будаўнічых кааператываў.
Турыст, які прыехаў у складзе групы з Кітая ў Бабруйск, захварэў на грып групы А, не маючы ад яго прышчэпкі. Дыягназ пацвердзілі мінскія спецыялісты, аспрэчыўшы чуткі аб выпадку каранавіруса.
Каля 40% жыхароў Магілёўскай вобласці своечасова зрабілі прышчэпкі ад грыпу. У аптэках створаны сезонны запас прэпаратаў. У медыцынскіх установах выпрацаваны пакрокавы алгарытм адносна кожнага інфекцыйнага захворвання, у тым ліку і каранавіруса. Сёння дыягнаставаць яго ў Беларусі можна ў першыя суткі.
ТРК «Магілёў»
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіла абноўленую інструкцыю аб выкарыстанні сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў. Адпаведная пастанова ведамства афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 1 студзеня бягучага года сродкі сямейнага капіталу можна выкарыстоўваць датэрмінова на паляпшэнне жыллёвых умоў. З улікам гэтага Мінбудархітэктуры абнавіла інструкцыю, як выдаткаваць сямейны капітал на жыллё.
Переводчик