Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 студзеня начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 33 31 24 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія тычацца гаспадарчай дзейнасці арганізацый рэгіёна.
Семінар-практыкум для старшынь райвыканкамаў Магілёўскай вобласці адбудзецца 13–17 студзеня ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея». Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце з кадрамі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Дзмітрый Пярмінаў.
Пажарныя-ратавальнікі разыграюць Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 15 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў Бабруйскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Плануецца, што за тытул пераможцы пазмагаецца 12 каманд, восем з якіх – прадстаўнікі МНС Беларусі, а чатыры – калегі з блізкага замежжа: Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Расіі.
У прыватнасці, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшы электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Пётр Панасюк.
У беларускай лёгкай атлетыцы назвалі найлепшых спартсменаў мінулага сезона. Традыцыйная цырымонія ўручэння бронзавых спартыўных «Оскараў» – прэміі «Атлетыка» – адбылася ў сталіцы ўжо шостым разам.
У Чэрыкаве сёння адкрыюць новы будынак раённай пракуратуры. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях саветнік юстыцыі Алена Шумейка. Пракуратура раёна доўгі час размяшчалася ў пабудове канца 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якая пасля была прызнана аварыйнай, у сувязі з чым адбыўся пераезд у будынак Чэрыкаўскага РАУС.
Больш за 30 машын хуткай медыцынскай дапамогі было закуплена для раённых бальніц Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Усе яны ўжо перададзеныя бальніцам рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў. Для раённых бальніц набыта 31 машына хуткай дапамогі агульным коштам больш як Br1,9 млн. Сродкі былі выдзелены з абласнога бюджэту. Аўтамабілі ўжо перададзены ва ўстановы аховы здароўя Магілёўскай вобласці, іх атрымалі ўсе раённыя бальніцы рэгіёна.