Архіў навін

Журналіст ІА «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў заваяваў ўзнагароду Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» ў намінацыі «За найлепшую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах». Пра гэта паведамілі ў сакратарыяце арганізацыі. Вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» былі падведзены сакратарыятам БСЖ па прадстаўленні Камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста. Пераможцы вызначаны ў 12 намінацыях. Усяго на конкурс былі пададзены 32 работы.
Актуальныя пытанні арганізацыі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з удзелам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Лідзіі Ярмошынай былі разгледжаны на праведзеным у Магілёве абласным семінары-нарадзе кіраўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама адказных работнікаў аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні выбараў.
Беспрацоўным жыхарам Бабруйска прапануюць навучыцца новым прафесіям. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме. «Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама працягвае набор беспрацоўных грамадзян для навучання па напрамку «прадпрымальнік (індывідуальны)». Навучальны курс стартуе з 28 мая. Зараз яшчэ ёсць свабодныя месцы», – расказалі ў гарвыканкаме. Працягваецца набор у групу па прафесіях дарожны рабочы, машыніст (качагар), прадавец, слесар-сантэхнік, электраманцёр, электрагазазваршчык і швачка.
У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршылі рэканструкцыю павышанага пуці (збудавання для разгрузкі сыпкіх матэрыялаў). У выніку выключана магчымасць змешвання прымаемых сыпкіх грузаў (каменны вугаль, торфабрыкет) і адладжана іх сартаванне з мэтай захавання тэхналагічнай дысцыпліны. Дзякуючы інжынерным і тэхналагічным рашэнням скарочаны час выкарыстання чыгуначных вагонаў пад грузавымі аперацыямі, павялічана абарачальнасць вагонаў.
Напярэдадні школьных летніх канікул Беларуская чыгунка звяртаецца да ўсіх школьнікаў і іх бацькоў з просьбай выконваць правілы бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. БЧ нагадвае, што нельга пакідаць дзяцей адных і дазваляць ім гуляць каля чыгуначных пуцей, а таксама пераходзіць пуці ў неўстаноўленых месцах. Забараняецца перабягаць чыгуначныя пуці перад цягніком, кідаць у яго камяні, скакаць з платформаў, падлязаць пад рухомы састаў, класці на пуцях староннія прадметы, карыстацца паблізу чыгункі навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне.