Архіў навін

У Беларусі зменяць тэрміны уступнай кампаніі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца з 25 чэрвеня, у той час як раней яно павінна было стартаваць 13 чэрвеня. «У найбліжэйшы час мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, – гэта дакладна», – заявіў міністр.
Імёны кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі стануць вядомыя ў ліпені, заявіла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Сябры ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты будуць збіраць подпісы з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна. Падпісныя лісты правяраюцца 20 дзён. «У перыяд з 5 па 14 ліпеня Цэнтральная камісія правядзе пасяджэнне, і тады народ даведаецца кандыдатаў у Прэзідэнты.
Музей гісторыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці папоўніўся новымі экспанатамі. Зараз тут можна ўбачыць медыцынскія прылады, якімі карысталіся, напрыклад, партызанскія ўрачы. Выстава прымеркавана да 75-годдзя Перамогі. Праца ваенных медыкаў – гэта асобная старонка ў ваеннай гісторыі. Подзвіг многіх з магілёўскіх урачоў і медсясцёр увекавечылі фатаграфіі. Наведвальнікам будзе цікава паслухаць, напрыклад, што ў партызанскіх атрадах замест ваты карысталіся мохам.
З нагоды Міжнароднага дня музеяў музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве прадставіць святочную праграму. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Сваё свята музей адзначыць 17 мая. Дасць старт святочнай праграме ў 14.00 на пляцоўцы (перад уваходам) вернісаж «Паслядоўнікі Бялыніцкага-Бірулі» (копіі твораў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, выкананыя прафесійнымі і юнымі мастакамі Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў).
У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам жыхары Магілёўскай вобласці сталі часцей купляць прадукцыю пчалярства, – паведаміў старшыня рэспубліканскай асацыяцыі пчаляроў «Пчала і мёд» Андрэй Шушаначоў.
Па двух гуртах у 350 галоў, якія знаходзяцца на кругласутачнай пашы, у ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна сутачныя надоі плюсуюць па 1,7 кілаграма малака ад каровы. А да 1 чэрвеня, паводле слоў намесніка дырэктара Генадзя Разганава, чакаюць прыбаўку да 3 кілаграмаў. Вядома, расце прадукцыйнасць і на малочна-таварным комплексе «Кадзіна», дзе таксама ўключаны зялёны канвеер.
Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. «Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы прымаюцца да 22 мая. Раённы (гарадскі) і абласны этапы прайшлі ў лютым–красавіку гэтага года», – адзначылі ў ведамстве.