Архіў навін

У панядзелак, 8 чэрвеня, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Святлана Пятроўна Тарасенка, старшыня камітэта, з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 32 67 42; Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў, першы намеснік старшыні камітэта, курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 32 67 78;
Паслугу «Сацыяльнае таксі» запусцілі ў Магілёве. Бясплатна ёю могуць скарыстацца інваліды-калясачнікі Кастрычніцкага раёна. Тройчы ў месяц можна з’ездзіць у паліклініку, двойчы – у банк, на вакзал, ва ўстановы сацыяльнай абароны ў межах горада. Сацыяльнае таксі бясплатнае не толькі для чалавека з інваліднасцю, але і для суправаджальніка яго асобы.
«Зала адной карціны» пачала працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першай гледачы ўбачаць карціну «Беларускія льны» Віктара Грамыкі. Незвычайная выстава прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Паводле задумкі, адна карціна будзе размяшчацца ў камернай зале. Паглядзець яе зможа кожны наведвальнік. Знаёмства з мастацкім творам будзе суправаджацца адпаведнай атмасфернай музыкай і відэапрэзентацыяй.
Будаўнічыя атрады пачалі працаваць на Магілёўшчыне. Зараз у іх складзе – больш за 60 чалавек. Усяго сёлета ў трэцім працоўным семестры плануецца працаўладкаваць амаль тры тысячы студэнтаў. Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа працуюць на адным са спартыўных аб’ектаў вобласці – гэта лыжа-ролерная траса ў Чавусах. Хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Біятлонны комплекс з трасай 1,5 кіламетра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў ліпені гэтага года.
Адкрыццё Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануецца ў ліпені. – Усе ўнутраныя аздобныя працы ў будынку бальніцы ўжо завершаны, – далажыў аб становішчы начальнік участка ДУКДП «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Уладзімір Пруднікаў. – У найбліжэйшы час рыхтуемся ўстанаўліваць мэблю. Зараз вядзём аздобныя працы па знешняй частцы будынка і добраўпарадкаванні. На аб’екце працуе 160 чалавек – гэта работнікі МДБК і субпадраднай арганізацыі.
«У бягучым месяцы, дзякуючы ўдасканаленню праграмнага прадукта, доля аўтаматычнага выпуску тавараў, якія вывозяцца, дасягнула 60%, а сярэдні час іх аўтаматычнага афармлення не перавышае 1 хвіліну», – пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.
Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» сумесна з гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і АТ «Расійскі экспартны цэнтр» правялі відэаканферэнцыю па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры прадпрыемства.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна заканчваецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», які плануецца адкрыць у чэрвені. У праекце задзейнічаны як бюджэтныя сродкі, так і сродкі насельніцтва. Адкрыты спецыяльныя рахункі, на якія паступаюць грошы. Далучыліся да акцыі і дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбраныя ад Магілёўскай вобласці, а таксама члены абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. Агульнымі намаганнямі на добрую справу імі пералічана каля 2 тысяч рублёў.
Новы збожжаўборачны камбайн вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» папоўніў парк машын Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі ўстановы адукацыі Уладзімір Гусараў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.