Архіў навін

На Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві першыя донары здаюць імунную плазму з антыцеламі да COVID-19. Першыя донары – гэта 2 жанчыны, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. Яны здалі па 600 мл плазмы крыві. Кожная данацыя будзе падзелена на 3 порцыі, па 200 мл. Гэтага хопіць на 3 пераліванні хворым пацыентам.
Прыняты тыпавы навучальны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра змены ў навучальным плане расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
За студзень–красавік гэтага года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Прыдняпроўскага краю заплацілі ў бюджэт Br166,9 млн., або 37,1% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 3,1%, або на Br5 млн. у фактычным вылічэнні, – адзначылі суразмоўцы. – Рост паступленняў ад арганізацый склаў 2,9%, ці Br4 млн», ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 4,4%, ці Br1 млн».
Чарговы прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбудзецца ў Беларусі 28 мая. Любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю прафсаюзных юрыстаў па тэлефоне з 9.00 да 13.00 па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Нумары тэлефонаў прафсаюзных юрыстаў, якія ажыццяўляюць кансультацыю ў вашым раёне або горадзе, можна даведацца да 28 мая па тэлефоне Магілёўскаа абласнога аб’яднання прафсаюзаў: 8 (0222) 65-34-95 (галоўны прававы інспектар працы аб’яднання Іна Валянцінаўна Чабатарэўская).
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» у Магілёўскай вобласці пройдзе каля 40 мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі. Паводле слоў суразмоўцаў, валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» паспрабуюць акружыць клопатам выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, карэкцыйна-развіваючых устаноў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу і ў шматдзетных сем’ях.
Два ўчасткі раней меліяраваных зямель агульнай плошчай каля 170 га будуць адноўленыя ў Бабруйскім раёне. Іх плануецца ўвесці ў севазварот ужо ў сёлетні летні сезон. Як паведамілі ў райвыканкаме, аднаўленчыя работы на землях ААТ «Агракамбінат “Бабруйскі”» і «Саўгас Кісялевічы» з мінулай восені вядуць меліяратары ААТ «ПМК-84 “Водбуд”». Яны выкарчавалі непатрэбную расліннасць, ачысцілі каналы меліярацыйнай сістэмы, ажыццявілі прамыванне дрэнажных сістэм і правялі ворныя працы. У цяперашні час работнікі ПМК займаюцца пракладкай новых дрэнажных сістэм.
Швейныя і трыкатажныя прадпрыемствы Магілёўшчыны нарошчваюць экспарт. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «Беллегпрама». У першым квартале гэтага года экспарт прадпрыемстваў трыкатажнай галіны, якія ўваходзяць у структуру «Беллегпрама», склаў 36,5 мільёна долараў ЗША (108,4% да аналагічнага перыяду мінулага года). Аб’ём экспарту на ўзроўні такога ж перыяду 2019 года і вышэй паказалі ў ліку іншых прадпрыемствы Магілёўшчыны: ЗАТ «Вяснянка» (125%) і ААТ «Бабруйсктрыкатаж» (225%).
Бытавую тэхніку для ўладкавання «чыстай зоны» медыкам ЦРБ Бялыніч перадалі абласная і раённая прафсаюзныя арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Бязвыплатная дапамога аказана ў межах прафсаюзнай акцыі «Справімся разам».
У Магілёўскай вобласці атэстаты атрымае каля 5,5 тыс. адзінаццацікласнікаў. Пра гэта расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
Стартаваў традыцыйны рэспубліканскі дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.