Архіў навін

Мы адчуваем падтрымку і падзяку за нашу працу. Такім меркаваннем падзялілася загадчыца 3-м інфекцыйным аддзяленнем Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Кацярына Якубенак.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 15 мая правядзе памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Міхайлавіч Субоцін. З 9.00 да 12.00 пытанні можна будзе задаць па нумары тэлефона: (8 0222) 50-18-69.
У ваколіцах Бабруйска пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод. Мяркуецца, што гэта вырашыць праблему ўтылізацыі адыходаў, якая ў апошні час востра стаіць у горадзе на Бярэзіне. Пра гэта паведаміў начальнік Бабруйскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Грыб.
Цэнтрвыбаркам Беларусі стварыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта і абнародаваў рэквізіты адпаведнага бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце ЦВК.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 мая начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў. З 09.00 да 12.00 па тэлефоне (8-0222) 64-33-10 можна будзе задаць пытанні, якія тычацца дзейнасці Дэпартамента, яго паслугі і іх кошт, патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, перспектывах і развіцці службы.
– У Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі праходзіць выстава «Лісты з фронту». У экспазіцыйнай зале прадстаўлены вестачкі з фронту сваім родным і блізкім, – паведамілі ва ўстанове культуры.
Праект указа аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян абмеркавалі ў Прэзідэнта Беларусі. На даклад у Палац Незалежнасці былі запрошаны члены ўрада і кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта. «Падтрымліваць будзем тых грамадзян, якія сёння маюць патрэбу ў падтрымцы», - акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.
У Магілёве па праспекце Пушкінскі адкрыўся новы харчовы магазін «Магілёўскія традыцыі». Унікальнасць гэтай крамы крыецца ў самой назве. У ім будзе прадавацца амаль 90 працэнтаў прадукцыі, што вырабляецца ў нашай вобласці.
У канцы красавіка Прэзідэнт падпісаў распараджэнне аб рэалізацыі праекта па будаўніцтве магістральнага нафтаправода Гомель – Горкі. Ён стане першым у краіне трубаправодам, прызначаным выключна для ўнутранага транзіту. Карэспандэнт «Р» даведаўся падрабязнасці маштабнага праекта.
Урачыстая цырымонія звальненні ў запас ваеннаслужачых прайшла сёння ў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе ў Магілёве. Скончылі службу тут 51 чалавек.
Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць на аднаго работніка Br415,7. Дадзены нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 11 мая, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.