Архіў навін

Нельга грэбаваць мерамі, якія дапамагаюць не дапусціць распаўсюджвання віруса. Такім меркаваннем падзяліўся галоўны ўрач Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Павел Арахоўскі падчас перадачы бяспечных дзвярных насадак для ўстановы аховы здароўя.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Каля 100 урачоў і больш за дзве сотні работнікаў сярэдняга медперсаналу штодня дапамагаюць пацыентам Магілёўскай бальніцы № 1 перамагчы каранавірусную інфекцыю. Белыя халаты гэтыя людзі змянілі на ахоўныя камбінезоны. У бальніцы максімальныя меры засцярогі. Правільна вытрымаць такі дрэс-код, затым правільна яго утылізаваць – цэлая навука. Каб выканаць усе тонкасці, медыкі прыходзяць адзін аднаму на дапамогу. Для гэтага створаны спецыяльныя брыгады.
Турызм – адна з самых пацярпелых ад пандэміі кавід-19 галін. І ў Беларусі, і ва ўсім свеце. Але ўсё ж людзі задумваюцца аб тым, як пройдзе адпачынак у гэтым годзе, бо жыццё працягваецца. Паводле апытванняў, 40% патэнцыйных турыстаў у найбліжэйшыя паўгода не збіраюцца нікуды ляцець, а таму, верагодна, нас чакае ўсплёск цікавасці да адпачынку ў родных краях.
З 11 мая па 1 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям’і і Дня абароны дзяцей. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы бяспекі дзяцей, а таксама зніжэння надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, пра што паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прагулка па магілёўскім заасадзе – выдатны варыянт для вольнага часу ва ўмовах эпідсітуацыі, якая склалася. Свежае паветра, магчымасць лёгка трымаць сацыяльную дыстанцыю і ўсведамленне, што кожны набыты ўваходны квіток дапаможа пракарміцца тутэйшым чацвераногім насельнікам.
Дзяржаўная служба занятасці правядзе з 11 па 14 мая электронныя кірмашы вакансій – інфармацыя аб гэтым размешчана на спецыялізаваным сайце e-vacancy. У панядзелак, 11 мая, з 09.00 да 11.00 пройдзе электронны кірмаш вакансій Краснапольскага раёна. У мерапрыемстве прыме ўдзел 1 арганізацыя Краснапольскага раёна – ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага райвыканкама».
Галасаванне адбудзецца 9 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, пройдзе не пазней за 23 жніўня. Ужо сёння прэтэндэнты на пасаду Прэзідэнта могуць падаць у ЦВК дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Апошні дзень – 15 мая. З 21 мая па 19 чэрвеня – час збору подпісаў.
Цэнтрвыбаркам апублікаваў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент размешчаны на сайце ЦВК. У плане прапісаны тэрміны ўтварэння камісій. Тэрытарыяльныя павінны быць сфарміраваныя не пазней за 20 мая, участковыя – да 24 чэрвеня. Да гэтага ж часу павінны быць створаны ўчасткі для галасавання.