Архіў навін

У Магілёве 22 снежня адбудзецца электронны міні-кірмаш вакансій для часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. Кірмаш будзе арганізаваны ў сетцы інтэрнэт на сайце e-vacancy.by. З 11.00 і да 12.00 саіскальнікі могуць наведаць адзіную інфармацыйную пляцоўку. На ёй у анлайн-рэжыме можна будзе весці прамы дыялог з наймальнікам. Тут жа дадуць магчымасць перадаць сваё рэзюмэ і задаць пытанні аб умовах працы або памеры заработнай платы. Калі ўсё задавальняе, атрымаць запрашэнне на сумоўе.
Арганізацыі Бабруйска і Смаленскай вобласці сёння правялі анлайн-сустрэчу па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, якое сумесна з Цэнтрам падтрымкі экспарту Смаленскай вобласці выступіла арганізатарам мерапрыемства.
Каля Br16 тыс. спонсарскай дапамогі было накіравана ў Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер на закупку сродкаў індывідуальнай абароны. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.
Выстава-продаж вырабаў рамеснікаў «Навагодні настрой» пачне працаваць у Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў Музеі гісторыі Магілёва. «Гэта ўжо традыцыйны пераднавагодні праект, дзе прадстаўлены розныя тэматычныя вырабы магілёўскіх майстроў. Нашы наведвальнікі могуць не толькі паглядзець прадстаўленыя работы, але і набыць іх», – расказалі арганізатары.
Беларускія медыкі не рэкамендуюць без неабходнасці праводзіць кантрольную КТ пасля перанесенага COVID-19, паведаміў кандыдат медыцынскіх навук загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч у эфіры праграмы «Зразумелая палітыка» на тэлеканале «Беларусь 1».
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе адмовіцца ад навагодніх карпаратываў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў эфіры праграмы «Зразумелая палітыка» на тэлеканале «Беларусь 1».