Архіў навін
Усебеларускі народны сход вызначыць новы шлях развіцця краіны. Такім меркаваннем падзяліўся першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»стартуе ў Магілёўскай вобласці 10 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе стала амаль 3 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі падчас злёту студэнцкіх атрадаў.
У Беларусі абмяркоўваецца ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па скарачэнні працоўнага дня да сямі гадзін для шматдзетных маці з захаваннем аб’ёму заработнай платы. Зараз адзін са шматдзетных бацькоў мае права ўзяць адзін аплачваемы выхадны на працягу працоўнага тыдня – так званы бацькоўскі дзень, калі мама ці тата прысвячаюць час выхаванню дзяцей.
Што думаюць аб меркаваным новаўвядзенні зацікаўленыя бакі.
Імёны 26 тысяч чырвонаармейцаў вернутыя з нябыту стараннямі нязменнага кіраўніка Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалая Барысенка і яго калег. Аўтар 20 кніг, з якіх 10 –пра вайну, ужо амаль 30 гадоў мае адну мэту –аддаць даніну памяці героям. Чалавек, для якога гісторыя не проста праца, а сэнс жыцця, не можа заставацца абыякавым да таго, што адбываецца сёння ў краіне.
Переводчик