Архіў навін

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» аб’яўляе другі конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў 12 пілотных раёнах Беларусі. Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта Надзея Сінельнік.
Новы снегагенератар з’явіцца на біятлонным комплексе пры раённай СДЮШАР у Чавусах. Пра гэта расказаў дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў. «Наш комплекс адкрыўся ў пачатку жніўня. Таму мы яшчэ працягваем абжывацца тут. Да канца года да нас прыедзе новы снегагенератар і ратрак, які будзе ўкладваць гэты снег на трасе. Гэта дазволіць зрабіць зімовыя трэніроўкі нашых будучых чэмпіёнаў яшчэ больш камфортнымі і прафесійнымі», – патлумачыў дырэктар.
Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ўдасканальваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2020 года № 720, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У прыватнасці, у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічаны нарматыў па ўдзельным асвятленні вуліц, у сферы культуры скарэкціраваны нарматыў забяспечанасці выдаткаў на культуру ў разліку на аднаго чалавека і інш.
Пачалося галасаванне за найлепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ). Журы вызначыла 10 работ, якія набралі максімальную колькасць балаў і выйшлі ў фінал конкурсу. Пераможца будзе абраны з іх ліку шляхам галасавання, якое праводзіцца на сайце «Здаровыя людзі» да 23.00 20 снежня. З аднаго IP-адраса можна прагаласаваць толькі адзін раз.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы ў неабходнасці захаваць цэласнасць і суверэнітэт краіны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас зносін з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас рабочай паездкі ў Магілёў наведаў абласную клінічную бальніцу. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з працай медыцынскай ўстановы, у тым ліку па аказанні дапамогі хворым на каранавірусную інфекцыю.
Грамадскія прыёмныя працягваюць працу. Сёння ўсіх жадаючых выслухаюць у Бялынічах, Клімавічах, Краснаполлі, Клічаве і Хоцімску. Пытанні і прапановы можна выказаць асабіста і па тэлефоне. Часцей людзі звяртаюцца з праблемамі: налічэнне пенсій, скаргі на стан дарог і працоўныя спрэчкі. Як правіла, атрымоўваецца дапамагчы ў аператыўныя тэрміны. У любым выпадку, звароты бяруць на кантроль і дасканала вывучаюць у профільных ведамствах. Найбольш важныя і актуальныя прапановы ўключаць у парадак Усебеларускага народнага сходу.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 22 снежня па тэлефоне 62-46-30 будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам рэгіёна на тэму «Аб стане і якасці школьнага харчавання ва ўстановах Магілёўскай вобласці».
Что касается подготовки специалистов аграрной отрасли, то она и должна быть практико‑ориентированной. Сегодня хорошим подспорьем в решении кадрового вопроса в сельском хозяйстве является целевое обучение. Думается, доплаты к стипендии со стороны заказчика — отличная форма мотивации студентов.