Архіў навін

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх мясакамбінатаў. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна, як паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
Прыпеўкі – самы любімы і цытуемы від народнай творчасці. У чатырохрадкоўе з лішкам месціцца ўся соль зададзенай тэматыкі, а яна разнастайная: рэаліі жыцця, узаемаадносіны, пачуцці і г. д. Ратавальнікі ўнеслі сваю пярчынку ў тэматыку прыпевак. У Магілёўскай вобласці прайшоў конкурс для пенсіянераў «Прыпеўкі бяспекі». Больш за 100 работ было прадстаўлена на суд журы. Пазітыў, крэатыў і самабытнасць, дапоўненыя харэаграфічнымі навыкамі –журы было нялёгка, –расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Тэрапеўты паліклінік пры наведванні пацыента з COVID-19 могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню. Такое права вызначана пастановай Савета Міністраў №705 ад 7 снежня 2020 года «Аб змене пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года №624 і ад 8 красавіка 2020 года №208», як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Пра гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адпаведны закон прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 кастрычніка 2020 года, Саветам Рэспублікі–20 лістапада гэтага ж года.
Эксперты працягваюць каментаваць ініцыятыву па трансфармацыі Усебеларускага народнага сходу ў Канстытуцыйны орган.
Навагодні гарадскі баль для дзяцей, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, творчасці і спорце, пройдзе ў Бабруйску 12 снежня. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца. Удзельнікамі навагодняга балю стане каля 130 дзяцей. «Усе яны –пераможцы розных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Павіншаваць рабят прыйдуць прадстаўнікі гарвыканкама і дэпутаты. З надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі ўсіх прысутных павіншуюць Дзед Мароз і Снягурка», – расказала Алена Лісіца.
Беларусь уводзіць абмежаванні ў правілы выезду з краіны праз наземныя межы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пастанова Савета Міністраў ад 7 снежня № 705 «Аб змене пастаноў Саўміна ад 8 красавіка 2020 г. № 208 і ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624» апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.